Среда, 27 Февраль 2019 10:05

Канцэрт да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

27 лютага а 19 гадзіне ў Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца канцэрт «Жыццё ў песні.

Старонкі «Хатняга спеўніка» Станіслава Манюшкі», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара. 

Найлепшыя песні са знакамітага цыкла «Хатні спеўнік» Станіслава Манюшкі прагучаць у выкананні выдатных салістаў Вялікага тэатра Беларусі – лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ірыны Кучынскай (сапрана) і Іллі Сiльчукова (барытон), а таксама шматгадовага папулярызатара гістарычнай музыкі і архіўных знаходак – ансамбля салістаў «ВЫТОКІ» пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў, фагатыста і дырыжора Аляксея Фралова.


Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

 

Кошт квітка: 5 руб

 

*****

 

Імя Станіслава Манюшкі з’яўляецца адным з найвялікшых у гісторыі і культуры Беларусі і Польшчы, яно адначасова рэпрэзентуе гэтыя дзве культуры і аб’ядноўвае іх.

Гэтай унікальнай праграмай, якая ўсебакова ілюструе жыццё вялікага кампазітара-рамантыка, музычны свет Беларусі распачынае серыю канцэртаў і іншых мерапрыемстваў на шляху да 200-гадовага юбілею Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая 2019 года.

Праграма заснавана на важнейшай і, мабыць, самай асабістай грані творчасці Манюшкі – зборніках песень, якія аб’яднаны аўтарам пад сімвалічнай назвай «Хатні спеўнік».

З яго старонак можна пачуць і думкі самога класіка, і пабычыць кола яго сяброў, геаграфію вандраванняў, адчуць увесь спектр эмоцый кампазітара. Песні прызначаліся да хатняга ўжытку на розныя акалічнасці штодзённага жыцця чалавека. Іх галоўная мэта – адпавядаць розным настроям і патрэбам сэрца, менавіта таму здзіўляе вельмі багатая іх разнастайнасць.

Манюшка з адданасцю пісаў прыгожыя, запамінальныя мелодыі на вершы выдатных паэтаў, сярод якіх Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Каханоўскі, Юзаф Крашэўскі і інш. З вялікага збору «Хатняга спеўніка» (некалькі сотняў песень) – у праграме канцэрта прагучаць самыя характэрныя для творчасці аўтара.

 

www.facebook.com

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…