Пятница, 01 Март 2019 11:48

“Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”

Прэс-клуб у Гомелі.


7 сакавіка ў Гомелі адбудзецца прэс-клуб, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта будзе фінальная падзея з серыі прэс-клубаў, якія прайшлі па ўсёй краіне у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!”, якую сумесна ладзяць кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

Сустрэча ў Гомелі – гэта выдатная магчымасць задаць спецыялістам пытанні жыўцом, абмеркаваць канкрэтныя праблемы рэгіёна і разам паспрабаваць знайсці магчымыя рашэнні. Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гомельскай вобласці.

 

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

 

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

– Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

 

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

 

Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Яўген Меркіс, журналіст і гарадскі актывіст (Гомель), раскажа, як актывістам правільна даносіць інфармацыю да журналістаў, а таксама падзеліцца досведам узаемадзеяння гараджан і мясцовых уладаў.

 

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 6 сакавіка).

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне +375 44 510-05-11 або пішыце на Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..">Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

 

7 сакавіка, 14.00, арт-прастора “Каўчэг”(пр. Перамогі, 2а, другі паверх).

 

budzma.by

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…