Четверг, 14 Март 2019 21:22

Фестываль «Pradmova» у Гомелі

23 сакавіка ў кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

Фестываль з'яўляецца некамерцыйным грамадзянска-адукацыйным праектам, накіраваным на развіццё інтэлектуальнага асяроддзя, месцам сустрэчы аўтараў, выдаўцоў, дызайнераў, мастакоў, рэдактараў, перакладчыкаў, бібліятэкараў і ўсіх знаўцаў кнігі.

 

Хто прыедзе?

 

Міхаіл Бараноўскі, Ігар Бабкоў, Таццяна Нядбай, Сяргей Дубавец, Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч і шмат хто яшчэ!

Гомельскія аўтары таксама парадуюць сваёй творчасцю: Уладзімір Ступінскі, Дзмітрый Новікаў, Уладзіслаў Козыраў, Крысціна Бандурына.


Спіс выступоўцаў яшчэ ўдакладняецца, сачыце за абнаўленнямі.

 

У праграме: Літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы. Уваход вольны.

Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў "Логвінаў", "Галіяфы", "Янушкевіч", выдаўцоў Рамана Цымберава і Алеся Дудара, а таксама атрымаць аўтографы. А таксама падыскутаваць пра надзённае і даведацца ўсю праўду пра нашы літаратурныя прэміі.

 

Далучайцеся!

 

Сайт фестывалю: http://pradmova.by/
23 марта в 11:00
Савецкая, 1, 2 паверх, Гомель

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…