Понедельник, 18 Март 2019 21:36

Апублікаваны агляд па свабодзе асацыяцыяў за 2018 год

Прапануем вашай ўвазе агляд прававога становішча некамэрцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі за 2018 год.

Агляд падрыхтавалі Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі.

Ацэнка сытуацыі заснавана на матэрыялах практыкі ў галіне кансультаваньня pro bono НКА па прававых і арганізацыйных пытаньнях, а таксама ўключаны досьвед удзелу ў судовых працэсах ды прадстаўніцтва ў дзяржаўных органах. Пры стварэньні агляду аўтары абапіраліся на вынікі адвакацыйнай працы, рэакцыі дзяржаўных органаў на прапановы па ўдасканаленьні прававога рэгуляваньня і практыкі ў галіне паляпшэньня ўмоваў дзейнасьці НКА.

Падобнага кшталту агляды складаюцца з 2007 году і зьмяшчаюць аналіз зьменаў прававых умоваў і праваўжывальнай практыкі рэгуляваньня структураў грамадзянскай супольнась.

 

Спампаваць агляд за 2018 год

 

Пачытаць мінулыя маніторынгі ды агляды можна тут.

 

belngo.info

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…