Четверг, 28 Март 2019 21:46

Як трапіць у беларускамоўную групу ці клас?

Бацькоўскі сход пройдзе ў Гомелі.

Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг бацькоўскiх сходаў i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.

 

На сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы разам пашукаюць адказы на наступныя пытаннi:

 

  1. Цi зможа дзiцёнак трапiць ў беларускамоўны клас на пачатку навучальнага года 2019?
  2. Што трэба зрабiць, каб трапіць у беларускамоўную групу ў дзiцячым садку?
  3. Цi iснуе бiлiнгвізм у сучасных навучальных установах?
  4. Якiя крокi ўжо сёння можна зрабіць для папулярызацыі беларускай мовы?

 

На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.

 

Калі: 6 красавiка
Дзе: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы – Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14.
Пачатак: 17:00

 

Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч).

 

Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і праводзіць ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет
па-беларуску.

 

adukacyja.info

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…