Понедельник, 08 Апрель 2019 19:19

Расклад «Фэста экскурсаводаў» 2019 у Гомелі і Гомельскай вобласці

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў.

У Беларусі гэта свята годна адзначаецца дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні Фэста экскурсаводаў, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне. Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны сабраў для вас расклад усіх экскурсій нашага горада і рэгіёна.

Ідэя Фэста нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Адбылося ўжо 8 фестываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнапланавых экскурсій. За гэты час у Фэста з’явіліся пастаянныя наведвальнікі і шматлікія прыхільнікі. “Свята экскурсій” – такі водгук можна пачуць ад іх пры набліжэнні чарговага Фэста экскурсаводаў. Мы вельмі ўдзячны экскурсаводам, краязнаўцам, якія стала падтрымліваюць мерапрыемства і дзеляцца ўнікальнымі ведамі дзеля таго, каб запаліць у беларусах агеньчык любові да сваёй гісторыі і павагу да сведчанняў мінулага.

Сёлета Фэст экскурсаводаў юбілейны: свята, якое адбудзецца 13-14 красавіка, ладзіцца ў дзясяты раз. У яго межах адбудуцца шматлікія экскурсіі па ўсёй краіне, таксама чакаюцца вандроўкі па беларускіх мясцінах у замежжы. У розных кутках краіны падрыхтаваны і юбілейныя навінкі: квэсты для дзяцей і дарослых, незвычайныя маршруты па «звычайных» мясцінах. Пашырыцца і разнастайнасць экскурсій. Вандроўкі ў межах Фэста запланаваны дзіцячыя, храмавыя, тэматычныя, экскурсіі для людзей з інваліднасцю, экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы.

 

Нагадваем, што ўдзел у экскурсіях БЯСПЛАТНЫ!

 

Дзейнічае папярэдняя рэгістрацыя, таму спраўджвайце інфармацыю на сайце Фэста экскурсаводаў.

 

Гомель

13 красавіка

 

1) “Кірава, 34: гістарычны шлях ад Гомельскай мужчынскай гімназіі да Універсітэту транспарту”


На экскурсіі ўдзельнікі наведаюць будынак былой класічнай мужчынскай гімназіі канца ХІХ ст., даведаюцца чым жыла гімназія і куды падзелася, а таксама чым зараз жыве Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту ў яе сценах і як захоўвае свае гістарычныя карані.

Весці экскурсію будзе краязнаўца і гісторык Яўген Малікаў.

Збор у 9:00 па адрасе: вул. Кірава, 34 (уваход з боку вул. Карповіча)

 

2) Экскурсія па саборы св. Пятра і Паўла ў Гомелі


У 14:00 у саборы пачнецца адмысловая экскурсія, праводзіць якую будзе а. Аляксандр (Лапушанскі).

 

14 красавіка


1) Ад Ільінскага да Крушэўскага: гісторыя і гісторыйкі гомельскіх яроў
Экскурсія ад краязнаўцы і літаратара Сяргея Балахонава пройдзе па нізоўях гомельскіх яроў/спускаў на ўзбярэжжы Сожа.

У часе экскурсіі пагамонім аб паходжанні назваў адных і прычынах безыменнасці іншых спускаў. Закранем гісторыю прылеглых да іх мясцін – і сухаземных, і рачных. Згадаем плытагонаў і землечарпальнікаў. Даведаемся, што такое “рум” і “водная брама”. Знойдзем месца параходам і “ракетам”. Успомнім архітэктара Шабунеўскага і інжынера Цымбаленку. Зададзімся пытаннем: “Куды знік каморнік Лашэвіч?” Памяркуем аб падземных хадах і палічым сабак Паскевіча. Пабачым галаву цмока і прывітаем партовых жырафаў. Будзем дыхаць гомельскімі легендамі і свежым красавіцкім паветрам.Працягласць маршруту – 2,7 км. Працягласць эскурсіі – блізу 2-х гадзін. Не забудзьце прасачыць за прагнозам надвор’я на гэты дзень.

Збор у 13:00 на рагу вуліцы Пралетарскай і Ільінскага спуску (раён прыпынку “Музычна-педагагічны каледж” у напрамку руху да цэнтра горада).

 

2) Экскурсія па Свята-Мікольскім мужчынскім манастыры

Ужо традыцыйную і вельмі насычаную цікавымі фактамі экскурсію па манастыры правядзе а. Сава (Мажука). Збор у 15:00 ва ўнутраным дворыку манастыра.

 

Мазыр

«Тры стагоддзi ў Далiне Анёлаў»
14 красавіка

Экскурсiю па колішнім манастырскім комплексе, а цяпер – творчай прасторы, прэзентуе стваральнiк культурнiцкай прасторы «Далiна Анёлаў у Мазыры» Аляксандр Баранаў.

Даведка:

Былы «Мазырдрэў», раней – запалкавая фабрыка «Маланка», яшчэ раней – у 18 стагоддзі – манастыр цыстэрцыянаў ці “белых манахаў”, рэдкага манаскага ордэну, які захаваўся (хоць не ў Беларусі) і дагэтуль. Муры манастыра, а таксама грунтоўныя падземныя скляпенні на амаль паўтара гектарах плошчы захаваліся таксама, праўда, схаваныя яны пад тынкоўкай ды пад тонамі пяску. Манастыр і пазнейшыя пабудовы атачаюць узгоркі, дзе месцілася ў час ранняга сярэднявечча старажытнае гарадзішча Мазыра.

Між узгоркаў – яна. Тапанімічна – Даліна Анёлаў з аднога боку, з другога – Ценевая даліна. Адно і другое гучыць так прыгожа, што прынялася агульная назва «Даліна». Зрэшты, у Мазыры няма іншай Даліны, памыліцца немагчыма. Як няма ў Мазыры і зычлівай для ўсіх і кожнага арт-прасторы з кавярнямі, мастацкімі галерэямі, майстэрнямі рамеснікаў і артыстаў, канцэртнымі і танцавальнымі пляцоўкамі, кіна- і лекцыйнымі заламі, дзе вітаецца ўсё, акрамя фармалізму і фальшу.

Мы хочам, каб такая арт-прастора з’явілася. Крок за крокам, цэгла за цэглай, пакой за пакоем – мы робім усё, на што здольныя, каб аднавіць манастыр і ўратаваць усё, што мае культурную каштоўнасць, і што можна яшчэ ўратаваць. І надаць яму статус «пад аховай».

Збор у 12:00 па адрасе вул. Гогаля, д. 61, прыпынак “Старое Гарадзішча”.

 

Жлобін

Жлобін — горад металургаў
13 красавіка

13 красавіка нас запрашае Жлобін – горад металургаў. Аглядная экскурсія ахоплівае гісторыю горада ад старажытнасці да нашых дзён. Селішчы першабытных людзей, знойдзеныя ў межах горада, датуюцца бронзавым векам, лічыцца, што першая пісьмовая ўзгадка — 1654 год.

Але экскурсавод Юля Аляковіч распавядзе, якім чынам Жлобін звязаны з імем Еўфрасінні Полацкай. Сёння Жлобін — трэці па колькасці насельніцтва горад Гомельскай вобласці пасля Гомеля і Мазыра.

Экскурсія пачнецца ў 10:00 з Прывакзальнай плошчы (збор каля чыгуначнага вакзала), пройдзе па плошчы Вызвалення, дзе пойдзе размова пра Вялікую Айчынную вайну, і адкуль добра бачны гістарычны цэнтр, закране тэму сакральнай архітэктуры і скончыцца ў прыгожым парку Пяці стыхій (менавіта ён — на панарамным фота, прадастаўленым аўтарамі экскурсіі).

 

Рагачоў

“Па старонках Рагачоўскага дзенніка Караткевіча”
14 красавіка

Андрэй Чарняўскі зладзіць экскурсію, якая звязаная з падзеямі кнігі Ладдзя роспачы, а потым пройдзе вуліцай, дзе гасцяваў пісьменнік у сяброў дзядзькі Ігара і да агляднай пляцоўкі на Дняпры. Удзельнікі наведаюць і крыж пакаранаму кіраўніку паўстання Томашу Грыневічу з неверагодным расповедам пра каханне ў рамане “Нельга забыць”. Пабачыць можна будзе і хату дзеда пісьменніка, дзе плённа пісаліся найлепшыя творы беларускай літаратуры. Наведаюць удзельнікі і ўлюбёнае месца пісьменніка на Дняпры. Калі экскурсанты будуць на роварах ці на ўласных аўтамабілях, то можна будзе заехаць і ў Азярышча, апісанае у “Каласах…”, і дзе здымаўся фільм “Будзь шчасліва рака…”.

Збор на Замкавай гары ў 14:00.

Рэчыца

13 красавіка


1) Экскурсія па цэнтральнай плошчы горада з наведваннем сабора і касцёла

Праводзіць: Вікторыя Войтава
Месца і час сустрэчы: 10:00, цэнтральная плошча

2) Рэчыца ў мінулым і сучаснасці

Праводзіць: Таццяна Дварэцкая
Апісанне: Экскурсія па горадзе
Месца сустрэчы выбраных: Збор каля музея на вул. Пралетарскай, 2 у 11:00

3) “Вясна Яфіма Капеляна” — гарадскі маршрут памяці народнага артыста, актора тэатра і кіно, ураджэнца горада Рэчыца Яфіма Захаравіча Капеляна.

Хто з нас не любіць кіно? Не раз з заміраннем сэрца сачылі мы за развіццём падзей на экране, перажываючы за лёс любімых герояў. Яфім Захаравіч Капелян — выбітны майстар тэатра, кіно і тэлебачання 20 стагоддзя, ураджэнец горада Рэчыца, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва.

Яфім нарадзіўся 12 красавіка 1912 года ў габрэйскай сям’і, дзе апроч яго было яшчэ пяць сыноў. Кінематограф адкрыў талент Капеляна не адразу. Амаль 30 гадоў яму давялося здымацца ў эпізодах. Другая палова 60-х — першая палова 70-х — гэта час самай плённай і цікавай працы Яфіма Захаравіча ў кінематографе. З тых часоў мінула шмат гадоў. Але да гэтага часу захапляюць фільмы, у якіх ён гуляў: 3 карціны пра “Няўлоўных”, “Інтэрвенцыя”, “Вечны кліч”, “Даура”, “Злачынства і пакаранне». Яго голас, які гучыць за кадрам ў серыяле «Сямнаццаці імгненняў вясны» з’яўляецца душой фільма.

Якім жа быў гэты акцёр? Як на яго творчасць паўплываў наш горад? Што можа расказаць нам сам горад? Прапануем успомніць ўсеагульнага ўлюбёнца 60-70-х Яфіма Капеляна і прайсці разам з экскурсаводам Таццянай Ласіцай па памятных месцах, звязаных з яго жыццём у горадзе Рэчыца.

Прыкладны маршрут:
Прыпынак “Кінатэатр «Беларусь”, дзе вісіць памятная дошка актору
Прыпынак “вул. Карла Маркса”, дзе знаходзіўся дом Яфіма Капеляна
Прыпынак “Стары маслазавод”, дзе захавалася адмысловая пабудова — колішняя Працоўная школа
Прыпынак “Экалагічны цэнтр”, частка будынка якога была Кінатэатрам імя Калініна
Прыпынак “Гарадзішча” — Дзіцячы парк. У 60- х тут быў гарадскі сквер і жывая музыка. Паколькі падарожжа будзе пешаходным, то просьба падрыхтаваць зручны абутак. Да сустрэчы!

Збор адбудзецца ў 12:00 каля кінатэатра “Беларусь”, які месціцца па вул. Савецкай, 39.

 

14 красавіка


1) Гістарычныя мясціны Рэчыцы

Праводзіць: Наталля Калацей
Апісанне: гістарычныя месцы Рэчыцы, якія спрыялі станаўленню і развіццю горада (гарадзішча “Дзіцячы парк”, капліца Святой Еўфрасінні Полацкай, ніжняя Набярэжная р. Днепр)
Месца і час сустрэчы: раён “Дзіцячага парка” на верхняй Набярэжнай у 11:00

2) Рэчыца ў мінулым і сучаснасці

Праводзіць: Марыя Зямлянка
Апісанне: экскурсія па горадзе
Месца і час сустрэчы: збор каля музея на вул. Пралетарскай, 2 у 11:00

 

Красны Бераг

13 красавіка

Красны Бераг. Месцы, што захоўваюць успаміны

Нас запрашае адна з найпрыгажэйшых сядзібаў Гомельшчыны, што месціцца ў Красным Беразе (Жлобінскі раён). Падчас экскурсіі ад Марыі Ткачовай будзе магчымасць пачуць расповед пра гісторыю сядзібы, лёсы ўладальнікаў, пабачыць аўтэнтычныя захаваныя будынкі канца XIX ст., пазнаёміцца з незвычайнай архітэктурай сядзібнага дома, пашпацыраваць паркам, унесеным ў спіс Помнікаў прыроды Беларусі, загадаць жаданне каля Савінага каменя.

Збор у 12:00 каля сядзібнай брамы (насупраць аўтастаянкі). GPS-каардынаты: 52.9654, 29.7842

 

Карма
“Святыня Беларусi” Праведны Іаан Кармянскі

13 красавіка

Дзе: Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр, в. Карма

Вядоўца экскурсіі: Аляксандр Іванаваіч Краўчанка

Калі: 13 красавіка ў 10:00

 

Азарычы

13 красавіка

Ваеннае злачынства вермахта

Праводзіць: Зінаіда Мікалаеўна Хлебавец

Апісанне: Экскурсія па музеі памяці ахвяр “Азарыцкага лагера смерці”, наведванне мемарыяльнага комплекса і месца знаходжання лагера смерці
Месца і час сустрэчы: г.п. Азарычы, музеі памяці ахвяр “Азарыцкага лагера смерці”, вул. Кастрычніцкая, 328 ў 10:00

 

Добруш

13 красавіка

Гісторыя Добрушскага краю ад вытокаў да сучаснасці

Праводзіць: Вольга Зыль

Апісанне: 1. “Найстаражытнае мінулае краю” (прадметы археалогіі і этнаграфіі Добрушскага раёна) 2. “Гісторыя народнай адукацыі Добрушскага раёна” (Аб першых навучальных установах краю, выдатнік адукацыі і заслужаных настаўніках раёна, а таксама аб знакамітых земляках-педагогах – І.П. Шамякіне і Т.Я. Кісялёве) 3. “Добрушскі край. Ад промыслаў да прамысловасці “(Развіццё прамысловай вытворчасці рэгіёну ад рамёстваў да з’яўлення папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў) 4.” Добрушчына партызанская “(Гісторыя раёна ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны)

Месца і час сустрэчы: г. Добруш, вул. кн. Паскевича, 1, установа “Добрушскі раённы краязнаўчы музей”

 

Насовічы
13 красавіка

Месца майго дзяцінства

Праводзіць: Віктар Пятровіч Серпікаў
Апісанне: наведванне школьнага этнаграфічнага музея

Месца і час сустрэчы: ДУА “Насовіцкая СШ”, вул. Садовая, 37, у 10:00

 

Светлагорск
Светлагорск — малады горад на старажытнай зямлі
13 красавіка

Праводзіць: Таццяна Віктараўна Клімовіч

Апісанне: Гісторыка-археалагічны маршрут Светлагорск-Парычы-Каралёва Слабада

Месца і час сустрэчы: Набярэжная плошча г. Светлагорска, у 10:00

 

Новая Буда
13 красавіка

Праводзіць: іерэй Віталь Віктаравіч Мяшкоў

Апісанне: Знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: Храм Свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага ў в. Новая Буда у 10:00

 

Пакалюбічы
Святыні роднага краю

13 красавіка

Праводзіць: протаіерэй Аляксандр Генадзевіч

Апісанне: Знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: Храм святога прападобнага Мікіты спавядальніка, аг. Пакалюбічы ў 10:00

 

Юравічы
Скарбы Юравіцкай зямлі
13 красавіка

Праводзіць: Максім Музычэнка

Апісанне: турысты могуць здзейсніць займальны паход і экскурсію па тэрыторыі аднаго з пунктаў «Залатога кальца Гомельшчыны» — аграгарадка Юравічы. Прапануецца экскурсійная праграма па турыстычнай, краязнаўчай, археалагічнай тэматыцы.

Месца і час сустрэчы: База філіяла “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы”, агр. Юравічы, вул. Савецкая, 9 ў 10:00

 

Пакалюбічы
Аглядная экскурсія па выставачных залах дзяржаўнай установы “Гомельскі гісторыка-краязнаўчы музей”

13 красавіка

Праводзіць: Кацярына Уладзіміраўна Верабей

Апісанне: Агляд ваеннай і сельскагаспадарчай тэхнікі мінулых гадоў; Пастаянна дзеючыя экспазіцыя — “Гісторыя трох аб’яднаных прадпрыемстваў Гомельскага раёна”; Выставачны праект “Медыкі Вялікай Айчыннай вайны”; Праект “Шляхам жыцця” (прысвечана вядомаму дзіцячаму беларускаму пісьменніку І.К. Сяркову, ураджэнцу в. Пакалюбічы)

Месца і час сустрэчы: Дзяржаўная ўстанова “Гомельскі гісторыка-краязнаўчы музей” (аграгарадок Пакалюбічы, вул. Леніна, 3) ў 11:00

 

Калінкавічы
Вызваленне Калінкавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
13 красавіка

Праводзіць: Сяргей Фёдаравіч Кажадуб

Апісанне: Пра ход дзеянняў вайсковых часцей і падраздзяленняў у вызваленні Калінкавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Месца і час сустрэчы: Музей баявой славы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №6 г. Калінкавічы”, вул. 50 год Кастрычніка у 11:00.

 

Яроміна
Святыні роднага краю

13 красавіка

Праводзіць: протаіерэй Уладзімір Аляксеевіч Новікаў

Апісанне: Знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Яроміна ў 11:00

 

Раманавічы
13 красавіка

Праводзіць: іерэй Мікалай Аляксандравіч Лобжа

Апісанне: Знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Раманавічы ў 11:00

 

Цярэшкавічы


Праводзіць: іерэй Вячаслаў Васільевіч Сердзюкоў

Апісанне: Знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Цярэшкавічы ў 11:00

 

Чонкі
13 красавіка

Праводзіць: протаіерэй Іаан Васільевіч Лендэл

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм іконы Божай Маці «Ціхвінскай» ў в. Чонкі ў 11:00

 

Гадзічава
13 красавіка

Праводзіць: протаіерэй Сяргей Уладзіміравіч

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Святой вялікапакутніцы Кацярыны ў в. Гадзічава ў 11:30

 

Аграгарадок Мічурынская
13 красавіка

Праводзіць: протаіерэй Вячаслаў Пятровіч Барсукоў

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца сустрэчы выбраных: храм іконы Казанскай іконы Божай Маці ў аг. Мічурынская ў 11:30

 

Чарацянка
13 красавіка

Праводзіць: іерэй Павел Вадзімавіч Харламаў

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Чарацянка ў 11:30

 

Юравічы
13 красавіка

Праводзіць: Алена Суханос

Апісанне: У 19 стагоддзі мястэчка Юравічы лічылася адным з самых багатых гандлёвых цэнтраў Рэчыцкага павета. Аб гісторыі гэтага старажытнага месца вы зможаце даведацца, наведаўшы наш школьны гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына”. У музеі вашай увазе будуць прадстаўлены наступныя экспазіцыі: “Археалагічная экспазіцыя”, “Беларуская хатка”, “826 дзён барацьбы” (ваенна-патрыятычная экспазіцыя), “Прырода роднага края” і экспазіцыя “Цуд над Прыпяццю”, прысвечаная Цудатворнаму вобразу Божай Маці Юравіцкай Міласэрнай. Наведаць наш музей можна ў любы дзень тыдня з 9.00-16.00, акрамя нядзелі.

Месца сустрэчы: школьны гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына” у 12:00

 

Ленін
Гісторыя вёскі Ленін: мінулае і сучаснасць
13 красавіка

Праводзіць: Людміла Таненя

Апісанне: Экскурсія па памятных месцах аг.Ленін, наведванне адзіных ў Беларусі яўрэйскіх могілак, дзе па сённяшні дзень захаваліся драўляныя мацэвы (надмагільныя пліты), наведванне Ленінскага школьнага гістарычнага музею.

Месца правядзення: мемарыяльны комплекс “Ахвярам Ленінскага гета” у 12:00

 

Грабаўка
13 красавіка

Праводзіць: іерэй Павел Чублоў

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Ушэсця Гасподняга ў в. Грабаўка ў 12:00

Новая Гута
13 красавіка

Праводзіць: іерэй Павел Аляксандравіч Брагінец

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Ушэсця Гасподняга ў аг. Новая Гута ў 12:00

 

Прыбыткі
13 красавіка

Праводзіць: іерэй Пётр Пятровіч Пракапцоў

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Прыбыткі ў 12:00

 

Аг. Краснае
13 красавіка

Праводзіць: протаіерэй Валерый Міхайлавіч Савельеў

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў аг. Краснае ў 14:00

 

Чамярысы
14 красавіка

Праводзіць: Андрэй Смалянчук

Апісанне: У ходзе экскурсіі ўдзельнікі пазнаёмяцца з вёскай, у якой дастаткова багатая гісторыя. Пабываюць у цікавых месцах населенага пункта, вакол якіх ходзяць цікаўныя, прыгожыя і часам містычныя легенды. Даведаюцца аб няпростым лёсе мясцовага святара, які спачыў, але ўсё яшчэ жывы ў сэрцах мясцовых жыхароў.

Месца і час сустрэчы: аг. Чамярысы, Брагінскі раён, каля школы ў 10:00

 

Лоеў гістарычны
14 красавіка

Праводзіць: Ксенія Сямашка

Апісанне: этапы гістарычнага развіцця Лоева. Легенды і паданні горада і навакольных весак. Археалагічная спадчына.

Месца сустрэчы: Плошча Лоева ў 10:00

Бярозкі
14 красавіка

Праводзіць: протаіерэй Аляксандр Віктаравіч Банадыкаў

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Святога Апостала Яна Багаслова ў в. Бярозкі ў 10:30

 

Старая Беліца
14 красавіка

Праводзіць: іерэй Іаан Сяргеевіч Елісеенка

Апісанне: Знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Старая Беліца ў 11:00

 

Чарацянка
14 красавіка

Праводзіць: іерэй Павел Вадзімавіч Харламаў

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Чарацянка ў 11:30

Аг. Урыцкае
14 красавіка

Праводзіць: іерэй Уладзіслаў Міхайлавіч Астаповіч

Апісанне: знаёмства са святынямі і гісторыяй храма

Месца і час сустрэчы: храм Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў аг. Урыцкае ў 12:00

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…