Понедельник, 08 Апрель 2019 20:11

Праграма малых грантаў амбасады ЗША

Мэта праграмы – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

 

  • грамадскаму дыялогу
  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
  • сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў
  • падтрымцы сацыяльна неабароненых і іншых уразлівых груп насельніцтва
  • гендэрнай роўнасці
  • развіццю прадпрымальніцтва
  • паляпшэнню инфармаванасці ў пытаннях навакольнага асяроддзя і вырашэнню экалагічных праблем.


Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.

Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый.

 

Прыярытэты

Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.

Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны, засяроджаных на мэтавай аўдыторыі і сфакусаваных на дасягненні канкрэтных і вымяральных рэзультатаў на карысць мясцовай супольнасці. Тэрмін праекта павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў. Для напісання праекта выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).

 

Пакет дакументаў абавязкова павінен змяшчаць наступныя часткі:

  • падпісаная SF424 форма галоўнай старонкі заяўкі (pdf)
  • праектная заяўка (doc фармат)
  • рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту
  • пасведчанне аб рэгістрацыі арганізацыі

 

Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:

  • патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер
  • выканальнасць і фінансавая трываласць праекта
  • мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання запланаванай дзейнасці
  • уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках)


Агульныя прынцыпы

 

- Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству.

- Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.

- Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.

- Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.

- Сродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак

- Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.

- Заяўкі, якія не адпавядаюць крытэрыям праграмы ці парушаюць тэрміны падачы, разглядацца не будуць.

 

Найбольш частыя пытанні на сайце амбасады ЗША.

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…