Четверг, 09 Май 2019 20:01

Кнапрагляд шэдэўральнага фільма "Гульня ў імітацыю"

Чаму трэба ісці на фільм «Гульня ў імітацыю»?

10 траўня запрашаем на сумесны кінапрагляд фільма «Гульня ў імітацыю», які ў 2016 годзе атрымаў 8 намінацый на прэмію Оскар.

Фільм распавядае біяграфічную гісторыю ангельскага матэматыка і логіка Алана Т'юрынга. Падчас Другой сусветнай вайны Т'юрынг з дапамогай вядучых матэматыкаў Вялікабрытаніі спрабуе ўзламаць код нямецкай машыны Трэцяга рэйха"Энігма".

Галоўную ролю ў стужцы грае Бенедыкт Камбербэтч. Перш чым да праекта Black Bear Pictures далучыўся актор, Warner Bros. набыла сцэнарый для Леанарда Дзі Капрыа, як паведамлялася, за сямізнакавую лічбу. Пазней Дзі Капрыа адмовіўся, і правы на сцэнарый вярнуліся да сцэнарыста.

Асноўныя здымкі пачаліся 15 верасня 2013 года ў Англіі. Месцы здымак уключаюць былую школу Цьюрынга Шэрбарн і Блетчлі-парк, дзе Цьюрынг і яго калегі працавалі падчас вайны.

Бенедыкт Камбербэтч і Алан Т'юрынгна на самой справе з'яўляюцца далёкімі сваякамі.

Карціна ганаравана вельмі высокіх адзнак сусветнай кінапрэсы. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 90 % паводле 217 рэцэнзій. На сайце Metacritic фільм атрымаў 72 балы з 100 паводле 47 крытыкаў. Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША і Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўключылі «Гульню ў імітацыю» ў топ 10 фільмаў 2014 года.

На афіцыйным сайце фільма theimitationgamemovie.com наведвальнікам прадастаўлена магчымасць адкрыць доступ да эксклюзіўнага кантэнту, вырашаючы крыжаванкі, прыдуманыя самім Аланам Т'юрынга пры жыцці.

Фільм на рускай мове з беларускімі субтытрамі.

 

Уваход свабодны, пачатак а 19.00.

Дзе: Цэнтр беларускай мовы  (вул. Працоўная, 7а)

 

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…