Понедельник, 13 Май 2019 20:11

Як атрымаць адукацыю і працу ў Польшчы?

18 мая ў Гомелi пройдзе сустрэча ў цiкавым фарматам: пытанне – адказ.

Гамяльчук Сяргей Калееў ужо 8 гадоў жыве і працуе ў Польшчы. Скончыў у Варшаве ўніверсітэт Лазарскага па спецыяльнасці адміністраванне (сумесь права і кіравання), бакалаўрыят па эканоміцы і магістратуру па адміністраванню. Некалькі гадоў працаваў у гэтым універсітэце, у тым ліку займаўся рэкрутаваннем студэнтаў з краінаў былога СНД. Жыве ў Варшаве. 

У фармаце “пытанне – адказ” падзеліцца сакрэтамі паспяховасці беларуса ў Польшчы.


Чакаем вас на сустрэчы!


Адрас: Трудавая, 7 а (“Медыяпрастора” другі паверх).

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…