Понедельник, 27 Май 2019 22:43

Адукацыйны візіт у Беласток

Да удзелу запрашаюцца грамадскія актывісты, прадпрымальнікі.

Прыём заявак на ўдзел у адукацыйным візіце аб’яўляе “Беларускі Дом” у Варшаве.

 

Калі: 23-26 чэрвеня 2019

Дзе: Беласток, Польшча

 

Мэта: пазнаёміць беларускіх удзельнікаў з досведам польскай трансфармацыі ў розных галінах грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця, даць магчымасць наладжвання новых кантактаў і сувязяў для далейшай супрацы і развіцця беларуска-польскіх стасункаў. Удзел у праекце дасць удзельнікам магчымасць даведацца пра шлях трансфармацыі Польшчы, правядзенне рэформаў, еўрапейскую інтэграцыю. Удзельнікі таксама атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ў Польшчы на прыкладзе Падляшскага ваяводства, пазнаёмяцца з жыццём беларускай меншасці на Падляшшы і досведам памежнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю.

 

Патрабаванні да кандыдатаў:

 

• Мець досвед грамадскай, прадпрымальніцкай дзейнасці ці працы ў дзяржаўных органах у Беларусі

• Пунктуальнасць і ўдзел ва ўсіх сустрэчах згодна з праграмай падчас стажыроўкі

 

Фінансавыя ўмовы:

 

Арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.

 

Падаць заяўку можна тут.

 

Пытанні можна дасылаць па адрасе: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Дэдлайн – 3 чэрвеня 2019 г. да 12:00

Усе кандыдаты атрымаюць інфармацыю аб выніках набору на адукацыйны візіт да 7 чэрвеня.

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…