Вторник, 25 Июнь 2019 20:39

“Прыпяцкі” – 50 год у пошуках запаведнасці

Запрашаем на публічную дыскусію да 50-годдзя стварэння Прыпяцкага ландшафтна-гiдралагiчнага запаведнiка.

У 1969-м годзе Уладзімір Караткевіч пасля падарожжа па Прыпяці вылучыў ідэю, што на гэтай рацэ каля Турава варта стварыць нацыянальны парк, які б улучаў у сябе і ўнікальныя прыродныя комплексы, і археалагічныя і гістарычныя помнікі старажытнага Турава і яго наваколля. Пісьменнік быў упэўнены, што гэта дзівосны турыстычны рэгіён, які мог бы зарабляць добрыя грошы менавіта на экалагічным турызме. Тады ж беларускія навукоўцы дамагліся стварэння ў міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Убарці Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка. 1 ліпеня прыродаахоўнай установе на Прыпяці спаўняецца роўна 50 гадоў.


У 1996 годзе распараджэннем Лукашэнкі Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік быў перароблены ў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Вось толькі замест турыстычнага напрамку, нацпарк пачаў ажыццяўляць інтэнсіўнае гаспадарчае выкарыстанне прыроды. Непадалёк ад былога запаведніка ў Ляскавічах збудавалі вялікі дрэваапрацоўчы завод, лясы пазбавілі статусус запаведнасці і пачалі высякаць, у іх арганізоўваюць паляванні для замежнікаў. Археалагічныя ж і гістарычныя помнікі Тураўшчыны такому нацыянальнаму парку папросту непатрэбныя.

Практычна спынена навуковае вывучэнне ўнікальных прыродных комплексаў. Акрамя таго, моцна абмежаваныя магчымасці мясцовага насельніцтва ў карыстанні роднай прыродай: цэлыя лясныя масівы абнеслі агароджамі і не пускаюць туды людзей нават у грыбы і ягады, абмежаваная рыбная лоўля, пуцёўкі на якую каштуюць завоблачныя грошы.

 

Інэса Балоціна - каардынатарка грамадскай кампаніі “За будучыню Прыпяцкіх дуброў”:

 

  • Чаму і як 50 гадоў таму было прынята рашэнне стварыць запаведнік на Прыпяці?
  • Якая мэта і задачы запаведнікаў вогуле і Прыпяцкага запаведніка асабіста.
  • Што адбывалася ў запаведніку напрацягу першых 25 гадоў яго існавання.
  • Чаму запаведнік рэарганізавалі ў нацпарк і што гэта змяніла для прыроды і людзей.
  • Як і чаму з’явілася грамадская кампанія ў падтрымку дзікай прыроды нацпарку “Прыпяцкі”.
  • З якімі дасягненнямі прыйшоў “Прыпяцкі” да свайго 50-годдзя.
  • Якую будучыню для яго мы бачым.

 

Рыгор Фёдараў, юрыст ГА “Экадом” Запаведнік і нацпарк – юрыдычныя аспекты:

 

  • Запаведнік і нацпарк: якая розніца з юрыдычнага пункту зору.
  • Чым савецкі запаведнік адрозніваўся ад сучаснага нацпарку?
  • Якія юрыдычныя падставы рэарганізацыі запаведніка ў нацпарк?
  • Як можа грамадскасць уздзейнічаць на рашэнні, якія прымаюцца датычна нацпарку сёння?

 

Яуген Меркіс: Нацпарк “Прыпяцкі” і турызм:

 

  • Нацпарк “Прыпяцкі” - найвялікшая і старэйшая запаведная тэрыторыя рэгіёна.
  • Ён уключаны ў Залатое кальцо Гомельшчыны.
  • Як выкарыстоўваецца яго турыстычны патэнцыял, ці гамельчане ведаюць пра Прыпяцкі і ездзяць туды?
  • Што трэба змяніць ці выправіць каб палепшыць выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу Нацпарку.

 

Калi? 1 лiпеня, 18.00 - 21.00

Дзе? Трудовая 7а, 2-гi паверх "Медыяпрастора"

 

Уваход на мерапрыемства свабодны!

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…