Понедельник, 08 Июль 2019 20:46

Школа маладых рэфарматараў

Адкрыты набор на 2019!

Цэнтр новых ідэй запрашае на пяць дзён навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, патрэбнымі для рэфармавання Беларусі.

 

Школа пройдзе з 12 па 16 жніўня пад Мінскам.

 

Каго мы шукаем:

 

  • амбітных студэнтаў альбо выпускнікоў універсітэтаў ва ўзросце 18-25 гадоў;
  • з дасягненнямі ў навучанні, грамадскай або прафесійнай дзейнасці;
  • якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі;
  • хацелі б зладзіць адукацыйную падзею ў сваёй супольнасці цягам месяца пасля заканчэння Летняй школы.

 


Трэнеры Школы маладых рэфарматараў:

 

  • Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі
  • Рыгор Астапеня, старшыня Цэнтра новых ідэй
  • Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка BEROC
  • Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт CASE Belarus
  • Франак Вячорка, крэатыўны дырэктар Беларускай службы Радыё "Свабода"
  • Алесь Лагвінец, палітолаг, заснавальнік і сябра рады грамадскага руху „Дзея"
  • Света Паддубная, еvent-менеджарка і экспертка па працы з мясцовымі супольнасцямі
  • Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй
  • Іна Рамашэўская, экспертка SYMPA/BIPART
  • Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы "Эканаміка на пальцах" на TUT.by
  • Іван Шчадранок, дырэктар фонду "Інтэракцыя", нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў у Беларусі
  • Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік TUT.by

 

Цэнтр новых ідэй цалка пакрывае кошт удзелу ў летняй школе. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове паводле заяўкі і сумоўя.

Па выніках летняй школы найлепшыя ўдзельнікі будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку ў Цэнтры новых ідэй і партнёрскіх арганізацыях.


Як падаць заяўку


Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня.

Калі ў Вас узніклі пытанні, то калі ласка пішыце на Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тэма ліста "Школа маладых рэфарматараў".

 

Падрабязней тут.

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…