Вторник, 23 Июль 2019 23:08

Сустрэча са стваральніцамі відэаблога "Разам з сяброўкамі і коткамі"

27 ліпеня ў Гомелі.

Ты чула, што ў Беларусі жанчыны для жанчын ствараюць відэаблог "Разам з сяброўкамі і коткамі"?

У блогу цябе чакаюць 10-хвілінныя ролікі пра месячныя і любоў да свайго цела, жаночы экабізнэс, свята 8 сакавіка. Дзяўчаты адгукаюцца на актуальныя падзеі ў краіне, а здымаюць відэа пераважна ў майстэрнях мастачак - таму ў цябе ёсць шанец зазірнуць і туды.

У гэту суботу ў Гомелі можна будзе пазнаёміцца са стваральніцамі блога, распытаць у іх пра тэмы, якія яны падымаюць, прапанаваць свае і пры жаданьні прыняць удзел у здымках відэароліка.

 

Супольна з гуртком "Гендарныя даследванні" на прэзентацыі абмяркуюць тэму конкурсаў прыгажосці:

▪️ Каму патрэбныя конкурсы і якія інстытуцыі задаюць ім тон;
▪️ Хто і каму кажа “у нашай краіне самыя прыгожыя дзяўчаты”;
▪️ Цела і стандарты пекнаты: кто ацэньвае?
▪️ Дэбаты пачнуцца з абмеркавання плякату Марыны Напрушкінай “Конкурс прыгажосці” з серыі плакатаў “За Беларусь!”.

 

Прэзентацыя і абмеркаванне адбудуцца 27 ліпеня ў 19.00 у Цэнтры беларускай мовы (Гомель, вул. Працоўная, 7а, 2 паверх, кабінет 14).

 

Уваход вольны.

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…