Четверг, 05 Сентябрь 2019 19:39

Idea Generation Camp 2019

Выйграй падтрымку своёй iдэi.

Твой шанец на старт: 28 - 29 верасня 2019 года.


Idea Generation Camp — гэта:

 

  1. маладзёвы летнік для людзей ад 18 гадоў, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі;
  2.  платформа для знаёмстваў, абмену вопытам, пошуку каманды, новых ідэяў і натхнення;
  3.  творчая прастора з насычанай праграмай: вопытныя эксперты і эксперткі, лекцыі, актыўнасці і вялікі мазгавы штурм;
  4. конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час (кастрычнік — лістапад 2019 года).

 

 

Якая тэма мерапрыемства?

 


Idea Generation Camp — гэта пра ўсё, што звязана з экалогіяй, культурай, гарадскім развіццём, адукацыяй, правамі чалавека, актывізмам і г.д.

 


Што гэта і дзе ўсё адбудзецца?

 

- Што цябе чакае:


Idea Generation Camp - гэта летнік для для маладых людзей ад 18 гадоў, актывістаў і актывістак грамадзянскай супольнасці, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць новыя ініцыятывы, ідэі, стартапы.

Кантакты: е-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тэлефон:+375(25) 996 93 76 Алесь.
Месца: Усё адбудзецца ў Менскім раёне Беларусі. Дакладнае месца мы паведамім пазней.

 

Каго мы шукаем:


- Прадстаўнікоў / прадстаўніц грамадскіх арганізацыяў (да 3 чалавек);
- Актывістаў і актывістак культуры, медыя, сацыяльных праектаў;
- Валанцёраў і валанцёрак адукацыйных, культурных мерапрыемстваў, фестываляў;
- Актыўных студэнтаў і студэнтак;
- Моладзь, якая хоча мяняць свет;
- Людзей з ідэямі, натхненнем і стараннасцю да працы;
- Людзей, якія бачаць праблемы навокал і хочуць іх вырашаць;
- Тых, каму цікава працаваць у камандзе і рэалізоўваць свае праекты;

* Ідэі могуць з’явіцца на самім Idea Generation Camp, галоўнае ўмець іх генераваць.

 

У цябе ёсць ідэя, але няма рэсурсаў?

 


Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час.

 

У цябе ёсць ідэя, але няма каманды?

 


Idea Generation Camp створаны для аб’яднання, пошуку аднадумцаў.

 

Няма сваёй ідэі, але гатовы крэатывіць і прыдумляць новае? Прыязджай!

 

Мова Idea Generation Camp: беларуская і руская мова.
Idea Generation Camp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства.
Колькасць удзельнікаў: 120 чалавек.
Удзел БЯСПЛАТНЫ. Даезд самастойны.


Падача заявак да 19 верасня.

 

igcamp.by

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…