Вторник, 17 Сентябрь 2019 20:42

Трэнінг “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць”

Арганiзатар - Асамблея НДА Беларусi.

Калі вы грамадзкі актывіст / актывістка і маеце ідэі, але ня ведаеце, дзе знайсьці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба паўдзельнічаць у трэнінгу, які ладзіць Асамблея НДА. Дасьведчаныя экспэрты і экспэрткі распавядуць вам, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць.

Будуць арганiзаваны тры аднадзённыя трэнінгі: 12 і 26 кастрычніка, 30 лістапада. Падаць заяўку.

 

Мэта трэнінгу: разьвіцьцё практычных навыкаў грамадзкіх лідэраў і лідэрак па прыцягненьні ўнутраных рэсурсаў для фінансаваньня дзейнасьці іх арганізацыяў ды ініцыятываў.

 

Падчас трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы:


• Атрымаюць базавую інфармацыю пра існыя магчымасьці ўнутранага фінансаваньня ў Беларусі.
• Даведаюцца, як шукаць падтрымку ў бізнэса.
• Навучацца карыстацца краўдфандынгавымі пляцоўкамі.
• Створаць чарнавікі ідэяў, кампаніяў, акцыяў, на якія можна знайсьці сродкі ўнутры Беларусі.
• Натхняцца на правядзеньне ўласных краўдфандынгавых кампаніяў і (або) партнэрскіх зь лякальным бізнэсам.

 

Арганізатары забясьпечаць харчаваньне, кампэнсуюць выдаткі на праезд. Час: з 11:00 да 19:00. Запоўніць анкету на ўдзел у трэнінгу.

Месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

 

Асамблея НДА Беларусi

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…