Среда, 18 Сентябрь 2019 00:40

Конкурс эсэ "Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства”

Дэдлайн: 15 кастрычніка.

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае конкурс эсэ, накіраваных на асэнсаванне новых сацыяльных і культурных з’яваў, што праяўляюцца пад уплывам тэхналагічных інавацый.

 

“Пакаленне Z”, “крэатыўны клас”, “трансгуманізм” – словы-маркеры, праз якія праяўляецца імкненне зразумець новую сацыяльную і культурную рэальнасць, што паўстае пад уплывам інавацый і развіцця тэхналогій.

Ці заўважалі вы, як змяняецца беларускае грамадства? Думалі аб тым, што адбываецца са стасункамі паміж групамі, этычнымі і культурнымі нормамі, як перафарматуюцца гіерархіі, сацыяльныя інстытуты і структуры? Як змяняюцца бізнэсовыя практыкі і індывідуальныя звычкі, лад жыцця і паўсядзённасць?

Калі гэтыя пытанні непакояць ваш розум і штурхаюць да даследавання і аналізу, запрашаем падзяліцца сваімі развагамі і вынікамі ў межах конкурса эсэ “Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства”.

 

Мэта конкурса – зрабіць заўважнымі і прадставіць для шырокага асэнсавання новыя сацыяльныя і культурныя з’явы, што праяўляюцца ў жыцці беларускага грамадства пад уплывам тэхналагічных інавацый.

 

Тэматычныя рамкі конкурса:

 

“Новыя класы” – групы, супольнасці, слаі, што ўзнікаюць у беларускім грамадстве і пачынаюць уплываць на сацыяльную структуру і стасункі;
“Новая этыка” – пераасэнсаванне і ўсталяванне новых грамадскіх, культурных і этычных нормаў, якое адбываецца пад уплывам інавацыяў;
“Новая няроўнасць” ці праблемы правоў, дасяжнасці і інклюзіі, што паўстаюць з развіццём тэхналогій;
“Новы лад жыцця” і змены ў паўсядзённасці.

 


Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, журналісты, аналітыкі, грамадскія і культурніцкія актывісты, якія цікавяцца наступствамі тэхналагічных зменаў для беларускага грамадства.

Па выніках конкурса аўтары 3-х найлепшых прац атрымаюць магчымасць стаць спікерамі Форума “Месца сустрэчы: будучыня” (лістапад 2019 года). Усе працы, адабраныя журы, будуць апублікаваныя на старонках “Беларусского журнала”, “Thinktanks.by” і сайта Лятучага ўніверсітэта.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія эсэ, якія раней не публікаваліся, прысвечаныя аналізу, рэфлексіі, канцэптуалізацыі зменаў у беларускім грамадстве, звязаных з тэхналагічным развіццём. Тэксты павінны быць напісаны на рускай альбо беларускай мовах, памер тэкстаў ад 10 да 25 тысяч знакаў.

 

Склад журы:

 

Уладзімір Мацкевіч, метадолаг, філосаф, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта;

Таццяна Шчытцова, філосаф, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;

Іван Сухій, медыя-эксперт, футуролаг, сузаснавальнік і першы галоўны рэдактар E-xecutive.ru;

Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, метадолаг, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта;

Яся Каралевіч-Карцель, рэдактарка гарадскога сайту Citydog.by.

 

Асноўнымі крытэрамі ацэнкі дасланых эсэ будуць: даследчы падыход, смеласць і крытычнасць думкі, абгрунтаванасць выказванняў і зварот да беларускай рэальнасці.

Дасылаць свае працы трэба ў электронным выглядзе з пазнакай “На конкурс” на адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 15 кастрычніка 2019 года.

 

Партнёры конкурса: Міжнародная НДА “ЕўраБеларусь“, “Беларусский журнал” і Thinktanks.by.

 

Thinktanks.by

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…