Воскресенье, 29 Сентябрь 2019 17:49

Пошук рэсурсаў на рэалізацыю ідэі

Круглы стол у Гомелi.

Калі вы грамадзкі актывіст / актывістка і маеце ідэі, але ня ведаеце, дзе знайсьці сродкі для іх рэалізацыі, то вам трэба паўдзельнічаць у круглым стале, які ладзіць Асамблея НДА. Нашы экспэрткі распавядуць вам пра тое, дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць.

Неабходна рэгістрацыя.


Папярэдняя праграма:


11:45-12:00 Вітальная кава. Рэгістрацыя.
12:00-12:20 Прэзэнтацыя Асамблеі НДА і праграмы. Знаёмства
12:20-13:30 Прэзэнтацыя магчымасьцей для пошуку рэсурсаў у Беларусі
13:30-13.45 Кава-паўза
13:45-14:45 Прэзэнтацыя польскага досьведу пошуку рэсурсаў
14:45-15:00 Зваротная сувязь, абмен кантактамі

 

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд удзельніцаў і ўдзельнікаў з Гомельскай вобласьці пры ўмове карыстаньня грамадзкім транспартам і наяўнасьці квіткоў у два бакі.

Месца правядзеньня: Цэнтар беларускай мовы (вул. Трудавая, 7а, 2 паверх)

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…