Понедельник, 30 Сентябрь 2019 07:55

Запрашаем на «RADA FORUM»

19-20 кастрычніка ў Мiнску.

«RADA FORUM» - гэта двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі. Арганiзатар: Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА.


Мэта: павялічыць уцягнутасць і разуменне моладдзю і ключавымі гульцамі сектара працэсаў прыняцця рашэнняў у сферы моладзевай палітыкі для паляпшэння становішча моладзі і ўзмацнення яе ўдзелу.

 

Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць:


▪ абмеркаваць бягучае становішча спраў у моладзевай палітыцы Беларусі;
▪ даведацца пра міжнародны досвед па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі;
▪ сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі;
▪ падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента "Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года".



Хто можа прыняць удзел:

 

▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў;
▪ моладзевыя лідары і лідаркі, актывісты і актывісткі;
▪ арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
▪ эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці.

 



Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: http://bit.ly/2maDTLV . Дэдлайн - 8 кастрычніка ўключна.

Мы паведамiм вам пра вынiкi адбору не пазней за 10 кастрычніка.



Па ўсіх дадатковых пытаннях пiшыце на Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.">

 

facebook.com

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…