Среда, 12 Февраль 2020 13:30

Чалавечыя рэсурсы ў некамэрцыйнай арганізацыі: прававое рэгуляваньне

Пытаньні і адказы, узоры дакумэнтаў.

У бібліятэцы Асамблеі НДА новае паступленьне – выйшаў з друку дапаможнік “Чалавечыя рэсурсы ў некамэрцыйнай арганізацыі: прававое рэгуляваньне”. Аўтарка – Вольга Смалянка, юрыст, дырэктарка асьветніцкай установы “Цэнтар прававой трансфармацыі”.


У дапаможніку можна знайсьці адказы на наступныя пытаньні:

 

  • Ці павінна некамэрцыйная арганізацыя абавязкова мець супрацоўнікаў у штаце?
  • Ці прад’яўляе заканадаўства кваліфікаваныя патрабаваньні да галоўнага бухгальтара ў некамэрцыйнай арганізацыі?
  • Ці можа быць заключаная працоўная дамова на бязвыплатнай аснове?
  • Ці ёсьць нейкія перавагі ў арганізацыяў, якія выкарыстоўваюць працу людзей з інваліднасьцю?
  • Ці ўрэгуляванае заканадаўствам паняцьце валянтэр? ды інш.

 

Гэта восьмае выданьне сэрыі “Прававая бібліятэка НКА”. Раней былі выдадзеныя дапаможнікі, прысьвечаныя пытаньням прававога рэгуляваньня атрыманьня ўнутранага і замежнага фінансаваньня, міжнароднай тэхнічнай дапамогі, разьмяшчэньня юрыдычнага адрасу НКА, стварэньня і рэгістрацыі недзяржаўных установаў у Беларусі, а таксама дапамогі па кадравым справаводзтве і ахове працы ў некамэрцыйных арганізацыях.

Іншыя выданьні сэрыі “Прававая бібліятэка НКА” спампоўвайце тут.

Важна дадаць, што падрыхтоўка і выданьне сэрыі брашураў сталі магчымымі дзякуючы шчыльнаму супрацоўніцтву Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) з Асамблеяй НДА Беларусі і Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Калі Вы жадаеце чытаць папяровую вэрсію дапаможніка, напішыце нам ліст з пазначэньнем паштовага адрасу на: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.">

 

belngo.info

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…