Понедельник, 06 Апрель 2020 11:10

BelarusDocs-2020

Анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно.

У праграме BelarusDocs-2020 7 фільмаў, кожны з якіх будзе даступны да анлайн-прагляду на працягу сутак на belarusdocs.com з 7 па 13 красавіка.

 

Праграма:


7 красавіка - "Трэнер" (рэж. Вольга Абрамчык)
8 красавіка - "Дэбют" (рэж. Настасся Мірашнічэнка)
9 красавіка - "Лебедзі" (рэж. Галіна Адамовіч)
10 красавіка - "Перазімаваць" (рэж. Ева-Кацярына Махава)
11 красавіка - "Цар гары" (рэж. Андрэй Куціла)
12 красавіка - "Фальклор і жыццё" (рэж. Юрый Цімафееў)
13 красавіка - "Полацкі вальс" (рэж. Вольга Дашук)

 

Падрабязней пра фільмы:

 

 

7 красавіка - "Трэнер" (рэж. Вольга Абрамчык)


Фільм-удзельнік фестываляў “Docudays UA” (Кіеў), “Артдокфэст” (Масква) і “Лістапад” (Мінск)
Алег Кірылаў – трэнер зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе. Яго падапечныя – невідушчыя. У кожнага свая гісторыя, свой шлях у вялікі спорт, але сёння перад імі стаіць агульная задача – перамагчы.

 

 

8 красавіка - "Дэбют" (рэж. Настасся Мірашнічэнка)


Фільм-прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі, удзельнік IDFA (Амстэрдам), лаўрэат Кракаўскага кінафестываля
У папраўчай калоніі ў цэнтры Гомеля адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. Сюды трапляюць толькі тыя, хто парушыў закон ўпершыню. Не страціць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі турэмнага тэатра...

 

 

9 красавіка - "Лебедзі" (рэж. Галіна Адамовіч)


Беларуская фестывальная прэм’ера, фільм-удзельнік “Артдокфэста” (Масква)
“Лебедзі” - працоўны пазыўны хуткай дапамогі ў Светлагорску. Менавіта яны першымі сутыкаюцца з раптоўнымі захворваннямі, няшчаснымі выпадкамі і траўмамі...

 

 

10 красавіка - "Перазімаваць" (рэж. Ева-Кацярына Махава)


Фільм-удзельнік фестываляў “Артдокфэст”(Масква) і “Лістапад” (Мінск), намінант на прэмію “Лаўр”
Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. Самотныя старыя вяскоўцы ад’яжджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання. Кожны з іх мае свой уклад, свой жыццёвы вопыт, але зімаваць трэба разам. Дні цягнуцца ў хваробах, размовах, успамінах, сумесных тэлепраглядах… Пасярод зімы прыяжджае новы жыхар, і атмасфера ў доме змяняецца.

 

 

11 красавіка - "Цар гары" (рэж. Андрэй Куціла)


Фільм-удзельнік фестываляў “Артдокфэст”(Масква) і “Лістапад” (Мінск), пераможца фестываля “Golden Beggar” (Кошыцэ, Славакія)
Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія думкі пра жыццё, захапляўся матухнай-прыродай ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечак. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць…

 

 

12 красавіка - "Фальклор і жыццё" (рэж. Юрый Цімафееў)


Нацыянальная прэм’ера фільма
Фальклор з’яўляецца адлюстраваннем чалавечага існавання, толькі ў вобразнай, метафарычнай форме. Не выключэнне тут і эратычны складнік жыцця. Абрады з эратычным падтэкстам у нашым продкаў былі падрыхтаваны да кожнага свята і цесна знітаваны з паняццем урадлівасці…

 

 

13 красавіка - "Полацкі вальс" (рэж. Вольга Дашук)


Беларуская фестывальная прэм’ера, фільм-удзельнік міжнародных кінафестываляў
Васілю Граноўскаму 58 год. Ён жыве ў вёсцы і кіруе мясцовым хорам, усе спевакі ў якім старыя. Гармонік Васі таксама стары, у ім бракуе некалькі клавіш. Васева машына, у якой ён звычайна возіць сваіх артыстаў, не зусім спраўная і не заўсёды заводзіцца.

 

 

Кожны глядач можа стаць сябрам Журы - https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdyIculo8R9ofVZAsgSZqc8sxevfiZ3tJOZ_rXQ2--ZHOo4YQ/viewform?fbclid=IwAR1eV8ZcD_KDKwjNnKgBb0B9qHW2ARgQLZJT_PUtTTaBwk9Dwkz-bw1Nqn4

 

Падтрымаць правядзенне фестывалю можна на Талацэ - https://www.talaka.org/projects/3411/fund?fbclid=IwAR2MqiBr8sOIPPccEWpCHcDVsyg-aPj1QdzHHo0ItLaHzNkukyKWBXbapXQ

 

 

Крынiца: www.facebook.com

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…