Понедельник, 11 Май 2020 14:59

Tandem evenings in Hrodna

Вясновы сезон працягваецца!

20-22 траўня адбудуцца чарговыя Tandem evenings in Hrodna.

 

Сустрэчы будуць проходзіць ужо ў звыклым усім анлайн-фармаце, на пляцоўцы Zoom. Паглядзець як праходзілі першыя Tandem evenings in Hrodna можна па гэтай спасылцы.

На чарговых сустрэчах будуць працаваць пяць моўных столікаў. Можна браць удзел у некалькіх моўных століках. Пачатак усіх сустрэч у 19 гадзін.

 

  • Польскі моўны столік20 траўня, мадэратарка Катажына Рамбеза
  • Італьянскі моўны столік21 траўня, мадэратарка Ганна Урбановіч
  • Нямецкі моўны столік 21 траўня, мадэратары Таццяна Грыц і Хрысціан Біондзі
  • Англійскі моўны столік22 траўня, мадэратар Максім Храмчанкоў
  • Беларускі моўны столік22 траўня, мадэратар Андрэй Несцяровіч.

 

 

Каб далучыцца да сустрэч запоўніце, калі ласка, кароткую апытанку да 17 траўня па гэтай спасылцы.

 

Дадатковая iнфармацыя па тэлефону +375292920181. Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку.

 

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.


Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

 

Як гэта працуе?

 

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!

 

edustudio.by

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…