Понедельник, 11 Май 2020 15:13

CO-vision — праект экстраннай дапамогі для сацыякультурных арганізацый

CO-vision будзе працаваць з 1 траўня па 30 чэрвеня.

Культ. цэнтр КОРПУС, Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» і Radio Plato запускаюць праект экстраннай дапамогі для сацыякультурных арганізацый.

CO-vision — гэта афлайн-пляцоўка і каманда тэхнічна падкаваных спецыяліста_к шырокага профілю, якія дапамогуць вам у цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыі зрабіць якасны аўдыё або відэакантэнт.

Вымушаная адмова ад правядзення публічных мерапрыемстваў для многіх выглядае як выклік. Не ва ўсіх ёсць магчымасць хутка і прэзентабельна перайсці ў анлайн, не губляючы якасць выніку. Страх перад будучыняй расце, многія звыклыя опцыі больш недаступныя. Знаходзячыся ў такой жа сітуацыі, каманда праекта больш не можа назіраць за тым, што адбываецца. Час перайсці да справы.

 

Хто можа звярнуцца ў праект за дапамогай:

 

- актывіст_кі;
- грамадскія, сацыяльныя, культурныя арганізацыі і ініцыятывы;
- эксперт_кі і кансультант_кі вузкіх абласцей;
- independent, social artists;
- усе, хто сышоў у анлайн і мае патрэбу ў якасным кантэнце, які замяняе публічнае мерапрыемства.

 


Як гэта працуе:

 

- запаўняецца анлайн-заяўка;
- на працягу трох дзён з моманту адпраўкі заяўкі каманда праекта выходзіць на кансультацыйную сувязь (для выбару фармату працы і абмеркавання дэталей);
- на стэрыльнай пляцоўцы, у масках-пальчатках і на бяспечнай дыстанцыі ствараецца аўдыё ці відэакантэнт;
- у выпадку немагчымасці / небяспечнасці фізічнай прысутнасці на пляцоўцы неабходнае для стварэння кантэнту абсталяванне бескантактава - дастаўляецца ў ваш дом з выразнымі інструкцыямі па выкарыстанні;
- кантэнт сыходзіць у мантаж;
- гатовы прадукт аддаецца ў карыстанне, далей — ваш ход.

 


Паслуга прадастаўляецца бясплатна і, паколькі мы самі абмежаваныя канкрэтнымі тэхнічнымі магчымасцямі, каманда праекта пакідае за сабой права выбару фармату і адбору заяўні_ц.

 

Асноўныя крытэрыі адбору: актуальнасць тэмы кантэнту, тэрміновасць стварэння кантэнту для вырашэння вашых бягучых праектных задач.

 

Каманда праекта бярэ на сябе абавязацельства забяспечыць бяспечнае знаходжанне на працоўнай пляцоўцы, уключаючы выдачу масак, пальчатак і антысептыку.

 

CO-vision будзе працаваць з 1 траўня па 30 чэрвеня. У рамках праекта мы запланавалі і выпуск уласнага кантэнту.

 

Сачыць за навінамі CO-vision можна па спасылцы на мерапрыемства ў Facebook і Vkontakte.

 

Дадатковая інфармацыя і супрацоўніцтва:
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…