Вторник, 19 Май 2020 14:28

“Беларусь 2030: як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе?”

Працы пераможцаў конкурса эсэ #беларусь2030.

У сакавiку Цэнтр новых ідэй абвясцiў конкурс эсэ “Беларусь 2030: як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе?”

Маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў павінны былi абраць адну ідэю, якая, на іх думку, дапаможа Беларусі стаць краінай-лідарам Усходняй Еўропы, і апісаць яе ў фармаце эсэ. 

 

Прапануем вашай увазе працы пераможцаў конкурса:

 

 

 

№1 Пяць простых зьменаў, якія зробяць беларускую адукацыю нашмат лепшай.

 

Аўтарка наступнага эсэ – Ангеліна Себік. Ёй 15 гадоў, яна вучыцца ў гімназіі ў Гомелі. Тэкст быў напісаны на тарашкевіцы і публікуецца ў арыгінальным правапісе.

 

 

Як зрабіць Беларусь лепшай


Праз маё эсэ хачу данесьці важнасьць адукацыі ў разьвіцьці дзяржавы. Спрыяючы разьвіцьцю адукацыйнае сыстэмы, мы маглі б хуткім часам разьлічваць на рост агульнага разьвіцьця краіны, што бачна на прыкладах Фінляндыі, Даніі, Нарвэгіі ды іншых.

Сёньня ў беларускай сыстэме адукацыі існуе плойма праблемаў: яе эфэктыўнасьць, бясплатнасьць, моўная дыскрымінацыя і якасьць навучаньня. Адукацыйная сыстэма выхоўвае будучы рухавік краіны. З гэтай прычыны дзяржава мусіць арыентавацца на сучасныя патрабаваньні ў сьвеце і праводзіць рэформы ў адукацыі гэтак, каб на спэцыяльнасьці, па якіх студэнты атрымліваюць дыплёмы, быў попыт, а веды, якія атрымліваюць усе навучэнцы, былі практычнымі і патрэбнымі.

Думаю, цягам дзесяці гадоў цалкам рэальна правесьці пяць асноўных рэформаў.

 

1. Матывацыя замест прымусу. Менавіта ад матывацыі выкладчыкаў залежыць якасьць навучаньня. Вось як можна матываваць настаўнікаў:

- значнае павелічэньне заробку;

- мажлівасьці ўласнай навуковай дзейнасьці: выкладчык мог бы абіраць колькасьць гадзінаў, якія ён прысьвяціў бы навуковай працы, і колькасьць гадзінаў дзеля навучаньня студэнтаў;

- скасаваньне непатрэбных заданьняў, запаўненьня папераў і жорсткіх нормаў кантролю за іх выкананьнем: настаўнік мусіць  навучаць, а не хадзіць па кватэрах з апытаньнем, у каго ёсьць пажарны дэтэктар дыму; ён не можа займацца запаўненьнем дакумэнтаў больш, чым навучаньнем.


2. Пашырэньне тэхналёгій замест іх забароны. Варта паступова інтэграваць тэхналёгіі ў адукацыйны працэс. Пачаць можна з актыўнага ўжываньня тэлефонаў на занятках. Выкарыстаньне анлайн-курсаў і аплікацый можа значна дапамагчы ва ўжываньні атрыманых ведаў на практыцы. Да таго ж гэта дапаможа мадэрнізаваць прадмет інфарматыкі: пэўныя тэмы (кшталту, Excel, Power Point і падобнага) будуць засвойвацца раўнаважна на іншых прадметах, што дазволіць дадаць у праграму інфарматыкі іншыя актуальныя тэмы.

3. Стварэньне спрыяльных умоваў для навучаньня за мяжой з разьлікам на наступнае вяртаньне. Нягледзячы на тое, што паступленьне за мяжу афіцыйна папракаецца, дзяржава толькі спрыяе гэтаму працэсу. Прапаную скасаваць гэтыя шкодныя законы. Замест іх варта выканаць патрабаваньні Балёньскага працэсу, наладжваць кантакты з замежнымі навучальнымі ўстановамі і ўводзіць інфармаваньне аб конкурсах на навучаньне па абмене на адным узроўні з рэспубліканскімі конкурсамі.

4. Павелічэньне аўтаноміі ўнівэрсытэтаў. Гэтага можна дасягнуць праз заахвочваньне студэнтаў да ўдзелу ў кіраваньні ўнівэрсытэцкімі працэсамі цераз публічнае абмеркаваньне, стварэньне сапраўды незалежнага агенцтва кантролю якасьці, як гэтага патрабуюць умовы да Беларусі ў Балёньскім працэсе і студэнцкія згуртаваньні.

5. Павелічэньне ільготаў для алімпіяднікаў, удзельнікаў конкурсаў, маладых лідэраў. Большую цікавасьць да конкурсаў, міжнародных праграмаў могуць выклікаць годныя ўзнагароды, якія будуць суразьмерныя з высілкамі. Гэта могуць быць як ільготы пры паступленьні ў ВНУ, так і асобная акадэмічная падтрымка: удзел у міжнародных праграмах, навучаньне за мяжой ды іншае.

 

Згодна з вынікамі PISA-2018, Беларусь мае не самыя высокія паказьнікі. Сярод названых праблемаў – сацыяльная няроўнасьць, высокая доля непасьпяховых навучэнцаў, адсутнасьць добра падрыхтаванай эліты. Калі працягваць затарможваць неабходныя рэформы, вырашыць праблемы ў адукацыйнай сыстэме будзе ўсё цяжэй.

 

*****

 

№2 Толькі дворнікі выратуюць Беларусь у наступным дзесяцігоддзі

 

Аўтар гэтага эсэ – Уладзіслаў Панежанка – мае 18 гадоў і навучаецца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

 


Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе


Ніколі не падтрымліваў тых, хто лічыць, што без вышэйшай адукацыі шлях толькі ў дворнікі, як і не бачыў нічога дрэннага ў гэтай прафесіі, але вы мяне зразумелі. Усеагульная вышэйшая адукацыя – найвялікшае зло ў Беларусі. Справа не ў яе якасці, не ў вывучэнні абавязковых гуманітарных курсаў на тэхнічных спецыяльнасцях, а ў тым, што вышэйшую адукацыю мае амаль кожны. І гэта шлях да стагнацыі.

Сістэма адукацыі ў Беларусі патрэбна не для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, а для… Для чаго? Ды каму яна патрэбная? Студэнтам? Шмат каго з іх бацькі прымусілі паступіць, “каб нас перад цёткай Таняй не сароміў!” Працадаўцам? Дзесьці на дзяржаўных прадпрыемствах – можа быць, але хто хоча працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве? Дзяржаве? “Закон аб адтэрміноўках” сведчыць аб адваротным.

Праблема беларускага інстытута адукацыі ў тым, што ніводзін з трох бакоў – студэнты (усё зразумела), працадаўцы (якія маюць патрэбу ў выпускніках) і дзяржава (пасярэднік паміж папярэднімі дзвюма групамі) – не атрымлівае амаль нічога ад ВНУ. Таму велізарная колькасць студэнтаў наведвае курсы манікюру; працадаўцы ўсё менш цэняць вышэйшую адукацыю, а дзяржава карыстаецца студэнтамі як масоўкай на хакеі.

Як гэта выправіць? Корань праблемы ў тым, што роля дзяржавы ў сістэме адукацыі гіпертрафіраваная, а ў ідэале гэтая роля павінна быць на ўзроўні нуля. Вышэйшай адукацыі не патрэбны стандарт – ёй патрэбная “цякучасць”. Чаму навучанне на ўсіх спецыяльнасцях у беларускіх ВНУ цягнецца 4 (дзесьці 5, ок) гады? Калі спытаць паспяховага прадстаўніка якой-небудзь прафесіі, за які час можна навучыцца ўсяму патрэбнаму на працоўным месцы, хіба адказ будзе “4 гады”? Абавязковыя курсы для ўсіх спецыяльнасцяў – каму яны патрэбныя? Хто можа абгрунтаваць іх неабходнасць?

Адсутнасць матывацыі ў студэнтаў, абмежаваны доступ працадаўцаў да сістэмы адукацыі і дыктат дзяржавы – вось прычыны, чаму вышэйшая адукацыя ў Беларусі такая… Такая! А што было б, калі…

Калі б замест тысячы (колькі іх там?) мінскіх ВНУ (у якіх выкладаюць па аднолькавых праграмах, у якіх няма ўмоваў для пастаяннай практыкі студэнтаў, як і грошай для стварэння гэтых умоваў), былі навучальныя цэнтры пры арганізацыях, якім патрэбная працоўная сіла? Ну, і некалькі ўніверсітэтаў маглі б застацца. Згодзен: без іх нікуды. У такіх цэнтрах – і ўмовы для практыкі, і матываванасць студэнтаў (наўрад ці працадаўцы будуць навучаць чалавека, якому гэта нецікава), і адпаведнасць патрэбам самой арганізацыі. Калі ІП, маленькім арганізацыям патрэбныя працаўнікі – можна дамовіцца з вялікім прадпрыемствам таго ж профілю аб іх падрыхтоўцы або ж чакаць выпускнікоў універсітэтаў (мы іх, нагадваю, не адмянілі).

Гэтая мадэль – кааперацыя, аб якой пісаў Ігнат Абдзіраловіч у “Адвечным шляхам”. Кааперацыя паміж студэнтамі, працадаўцамі ды… ды ўсё. Трэба ж нарэшце перадаваць хоць якія-небудзь функцыі дзяржавы грамадзянскай супольнасці.

Такія адносіны паміж студэнтамі ды тымі, хто дае ім адукацыю, эфектыўныя, бо абодва бакі маюць розныя, але выразна вызначаныя мэты, а сродак дасягнення гэтых мэтаў у іх супадае. Грамадства не нясе выдаткаў у выглядзе дарэмна страчаных гадоў жыцця маладых людзей, якія маглі б прыносіць карысць усім.

Ідэальна было б так: студэнты не марнуюць свой час і атрымліваюць задавальненне ад працы, а працадаўцы маюць менавіта тых працаўнікоў, якія ім патрэбныя. Кожны на сваім месцы: хто хоча вучы́цца – ву́чыцца, а тыя, каму навучанне не патрэбнае, – працуюць. Калі такое адбудзецца да 2030-га года, то ў 2040-ым Мінск будзе сталіцай не ЗША, а ўсяго свету.

 

*****

 

№3 Почему нужно легализировать рекреационное использование конопли

 

Автор эссе – Роман Залесский.

 

Как рекреационное использование конопли сделает Беларусь лучшей

В первую очередь требуется провести экономические реформы. Но, к сожалению, их никто проводить на данный момент не собирается. Действующая власть больше печется о сохранении относительной стабильности (впрочем, расслабляться не стоит). Но так как совершенно не ясно, сколько придётся ждать, «выжидание» не подходит на звание идеи, которая позволит Беларуси стать лучшей в Восточной Европе. При этом реформы, вероятно, не смогут сделать Беларусь лидером, потому что все наши соседи имеют серьезную фору в этом вопросе. В лучшем случае у нас получится их догнать, но перегнать – уже более проблематично. Поэтому нужно мыслить куда более радикально. Речь пойдёт о легализации рынка рекреационного использования конопли.

В 2018-ом рынок марихуаны США оценивался в $ 10 млрд с прогнозом на высокий рост в ближайшем будущем. При этом ожидается, что мировой рынок легальной марихуаны вырастет до $ 73,6 млрд к 2027-му году. Но как именно это поможет нашей стране?

Основную часть прибыли стоит ожидать от туристов из ближнего и дальнего зарубежья. Беларусь может стать центром туризма Восточной Европы и к этому есть все предпосылки.

Существенное развитие сферы туризма позволит создать тысячи новых рабочих мест в сфере услуг.

Выращивание конопли сможет дать толчок для развития аграрного сектора путем создания высокооплачиваемых рабочих мест в региональных центрах. Уже существует проблема с оттоком населения из деревень, а с новой динамично развивающейся сферой у молодёжи появится больше причин переселяться за пределы крупных городов.

Примерно пять лет назад мы могли наблюдать большое количество летальных случаев от синтетических аналогов конопли – «спайсов». Но сейчас место «спайсов» в газетных заголовках занял уже другой наркотик – Альфа PVP. Административные способы борьбы с наркотиками имеют низкую эффективность, на место одного синтетического наркотика всегда приходит другой. И чем больше меняется изначальная форма, тем более непредсказуем является эффект для здоровья. При этом наркотрафик даже при тотальном задержании дилеров сильно не уменьшается, потому что сроки в первую очередь получают люди, находящиеся в конце иерархии, а не организаторы поставок. Легализация конопли позволит уменьшить количество смертей, связанных с употреблением наркотиков, так как у потребителей появится возможность получать безопасный для употребления продукт, и уменьшится теневой сектор экономики, связанный с продажей наркотических веществ.

При всех положительных сторонах существуют и отрицательные, которые нуждаются в рассмотрении.

Для рекреационного использования требуется очень широкая либерализация, но это не значит, что нужно полностью отказаться от регуляций. Требуются регуляции, аналогичные существующим на алкоголь или табак: ограничить минимальный допустимый возраст покупателя, разрешить выращивание только на основе государственной лицензии и ограничить содержание активного вещества THC. Для этого есть следующие причины: активным веществом, оказывающим наркотический эффект, является THC (Тетрагидроканнабинол); существуют исследования, в которых утверждается, что оно может вредить развитию мозга, поэтому возраст начала потребления стоит ограничить 20-25 годами.

Наибольшим препятствием для легализации конопли является наше высококонсервативное общество. Понадобится потратить много времени и ресурсов на развенчание сомнений граждан. Важно донести идею, что это не то же самое, что и табак или алкоголь. При цене в $ 20 за 1 грамм – это точно не то развлечение, которое смогут себе позволить школьники после занятий. При текущем уровне зарплат это будет постоянным развлечением только для людей с доходами выше среднего.

Радикально поставленному вопросу требуется радикальное решение. И конопля как раз может им стать.

 

*****

 

№4 Почему нужно дать белорусам самореализоваться

 

Автор эссе – студент ФМО БГУ Арсений Борозна.

 

Как сделать Беларусь лучшей


Для каждого человека, искренно любящего свою Родину, необходимость признаться самому себе в том, что сегодня ее будущее не просто неопределенно, туманно и шатко – оно вообще может не наступить, – будет одним из самых важных и тяжелых решений в его жизни.

К сожалению, это единственное лекарство от страшной болезни безразличия, что проникла в наше общество и парализовала его сильнее, чем любой коронавирус. Многие люди успели свыкнуться с тем, что будущее их единственного дома стало предметом дипломатического торга, разменной монетой в геополитическом битье посуды несколькими конкретными людьми.

Люди больше не верят в то, что власть может быть компетентной, ответственной и занятой чем-то еще, кроме бесконечных попыток спрятаться от необходимости решать проблемы. Их таланты и идеи не воспринимаются на Родине, их креативность и умы, не увидев здесь возможностей, ищут для себя лучшей доли в других странах, крайне в них заинтересованных. Там они находят то, чего не получают в родной Беларуси: кого-то привлекают высокие заработки, кого-то – отсутствие косной, душащей и уверенной в своем всевластии бюрократии, несправедливых судов и засилья силовиков. А скольких молодых специалистов стоил Беларуси устаревший и дискредитировавший себя институт призывной армии – даже представить страшно. Каждого отторгает в сложившейся системе что-то своё, личное, но сводящееся к одной, общей проблеме – препятствование инициативности и возможности самореализации для большинства граждан. Время перестать чувствовать себя лишними и ненужными в своем же доме. Чтобы Беларусь смогла стать лучшей, она должна во всех смыслах открыться для своих невероятно умных, талантливых людей, а им пора открыть Беларусь для себя – с новой, неожиданной и приятной стороны.

Лучшая Беларусь – это инициативная Беларусь, как экономически, так и социально, и политически. За десятилетие возможно создать экономику, при которой будут поощряться предприимчивые и креативные люди. Они смогут самореализовываться и приносить своим ремеслом пользу всему обществу. Это избавит нас от необходимости торговать своим суверенитетом ради льготных энергоносителей, заложит фундамент прочного экономического роста Беларуси и финансового благополучия ее жителей.

Политическая инициатива, конкуренция идей и программ вернет белорусам давно утраченный интерес к тому, в каком направлении будет развиваться их страна, будет способствовать развитию политической сознательности и чувства ответственности за свою Родину. Без демократически избираемой власти и открытого гражданского общества, контролирующего эту власть, будущее нашей Родины останется таким же туманным и зависящим от прихотей и настроений одного человека.

Чтобы сделать Беларусь лучшей, нужно перестать препятствовать тем немногочисленным социальным и культурным начинаниям, что часто держатся на энтузиазме создателей. Их инициативы в деле популяризации «беларушчыны» государство либо запрещает, либо допускает со скрипом зубов и сердца. А ведь именно благодаря деятельности этих самоотверженных «будителей» XXI века из подполья, куда они были загнаны властью, выходят и обретают второе дыхание наши культура и язык. С помощью этих людей мы по-новому приобщаемся к мировой классике, а другие страны открывают для себя богатство и уникальность культурного наследия Беларуси.

Такой я вижу лучшую Беларусь – да, это не конкретная программа вроде снижения налогов или введения новой Конституции. Так получилось отчасти из-за ограничений объема эссе, отчасти из-за того, как точно заметила Маргарет Тэтчер: «Главный ресурс страны – это её люди». Наш главный ресурс из-за ужасного отношения к нему растрачивается впустую. Дать жителям Беларуси возможность реализоваться – вот что мне кажется необходимым, чтобы она стала лучшей страной в мире, такой, как ее люди. Остальное – прибудет.

 

*****

 

№5 Як пакінуць маладых людзей у Беларусі

 

Аўтар эсэ – Аляксандр Перагудаў – мае 25 гадоў і працуе настаўнікам гісторыі ў Гродне.

 

 

Беларусь 2030: як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе?

 

Мы зробім Беларусь лепшай за дзесяць гадоў, калі якасцю адукацыі заахвоцім таленавітую моладзь застацца ў краіне, каб паляпшаць яе разам.

Беларусь уяўляе сабой цікавы выпадак краіны постсавецкай прасторы з амаль нерэфармаванай эканомікай, а таксама з нізкім узроўнем нацыянальнай свядомасці. Улады спрабуюць пабудаваць палітычную нацыю на ідэях справядлівасці і падмурках савецкай спадчыны. Апазіцыйныя палітыкі падкрэсліваюць сваю прыхільнасць да рынкавай эканомікі, пры гэтым вераць у неарэнесанс беларускай мовы і культуры.

Аднак для шырокіх колаў грамадства гэтыя варыянты не прывабныя. Пакуль першыя абяцаюць стабільныя “па пяцьсот”, а другія – рынкавыя рэформы без уласнага досведу іх правядзення, моладзь у пошуках лепшай долі з’язджае за мяжу. Гэтыя ідэі не аб’ядноўваюць грамадства, і нашае пакаленне не будзе са зброяй у руках іх адстойваць. “Перш чым выдаткоўваць велізарныя грошы на абарону, трэба стварыць для людзей той узровень жыцця, які яны захочуць абараняць”, – казаў фінскі вайсковец і палітык Карл Манэргейм. Таму варта гэтыя стратэгіі пакінуць, як і гэту цытату, у падручніку гісторыі.

Прыклад нашых заходніх суседзяў паказвае, што “прышчэпка патрыятызму” ніяк не спыняе міграцыі ў больш заможныя краіны. Праведзеныя ліберальныя рэформы ў эканоміцы паводле сапраўды паспяховых прыкладаў павышаюць дабрабыт насельніцтва, аднак робяць гэта вельмі павольна. Парадаксальна, аднак вынікі гэтых рэформ могуць адчуць ужо імігранты, якія натуралізаваліся ў краіне. Нам варта вывучаць такі досвед і актыўна карыстацца ім, але і гэты шлях, падаецца, не найлепшы ўзор.

Што мы маем сёння? Пакуль эканамісты і палітыкі разважаюць, з якіх рэформаў важна пачаць у выпадку перамогі на выбарах, моладзь з Беларусі з’язджае. Калі б рэформы пачаліся сёння, першыя іх паспяховыя вынікі мы адчулі б праз 5-7 гадоў, за якія за мяжу з’ехалі б некалькі тысячаў адукаваных, паспяховых (альбо проста працавітых) маладзёнаў. І мы б не спынілі іх. У дэмакратычнай дзяржаве не стае інструментаў, каб спыніць гэту дынаміку, а адзіны адказ на гэты выклік – стварэнне годных умоваў для жыцця, на што сыдуць дзесяцігоддзі.

Што нам варта зрабіць? Найперш інвеставаць у адукацыю ўсіх узроўняў. Мы мусім за дзесяць гадоў стварыць такія ўмовы, каб Беларусь стала міжнародным інтэлектуальным хабам ва Усходняй Еўропе і тут хацелі вучыцца беларусы ды замежнікі. Акцэнт на вывучэнне замежных моваў у сярэдняй школе, фінансаванне фундаментальных даследаванняў у вышэйшай школе, праграма запрашэння спецыялістаў з-за мяжы, належныя заробкі навукоўцаў – гэта толькі некаторыя напрамкі стратэгіі, якой варта было б надаць статус нацыянальнай. Аднак пакінем яе распрацоўку прафесіяналам.

Калі моладзь застанецца ў краіне з-за перспектываў атрымаць якасную адукацыю, а пасля займацца навукай сусветнага ўзроўню – што гэта, калі не шлях прасунуць краіну ў кола лідараў рэгіёна? Гэта наш квіток на цягнік, з рухам якога пачнецца паступовае развіццё краіны. І сёння гэты цягнік – не Hyperloop. Так, усталяваць узровень жыцця як у Нямеччыне альбо Швейцары цягам кароткага часу – не атрымаецца, і, натуральна, што ад’езд моладзі працягнецца. Наша задача – змяніць якасны склад эміграцыйнага руху.

Умовы XXI стагоддзя зрабілі рынак рабочых прафесій досыць мабільным ва ўсім свеце. Ад’езд такіх спецыялістаў, у адрозненне ад навукоўцаў, – з’ява звычайна часовая, а таму некрытычная. А свядомае жаданне людзей з высокім узроўнем навуковых ведаў (і адпаведным заробкам, зразумела) застацца і працаваць у Беларусі стварае мажлівасць планамерна павышаць якасць жыцця для ўсіх. Гэта – наш ключ да паспяховай будучыні.

 

*****

 

 

 

Цэнтр новых ідэй

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…