Вторник, 09 Июнь 2020 12:57

Акустычны канцэрт-размова гурта “Naviband”

11 чэрвеня а 20.00.

Асамблея НДА і плятформа для правядзеньня анлайн-канцэртаў Artist.gives радыя прадставіць акустычны інтэрвію-канцэрт з акцэнтам на сацыяльны складнік.

Запрашаем цябе на акустычны канцэрт-размову гурта “Naviband”. Будзе шмат тваіх улюбёных музыкі і сьпеваў, але акрамя іх — важнай часткай імпрэзы стане нефармальная гутарка з музыкамі. Разам з Ксюшай і Арцёмам абмяркуем сытуацыю, у якой апынуліся слабыя і ўразьлівыя грамадзяне — дзеці і людзі з інваліднасьцю, якія жывуць у дамах-інтэрнатах. Іх голас ня чутны за зачыненымі на самаізаляцыю дзьвярыма інтэрнатаў і з дапамогай музыкаў мы агучым іх патрэбы, болі і спадзяваньні.

Падчас канцэрту да музыкаў на некаторы час далучыцца прадстаўніца сацыяльна-дабрачыннай установы “Ёсьць справа” Тацяна Герасімава. Слоган цяперашняй кампаніі арганізацыі гучыць так — там, дзе ёсьць людзі, там ёсьць каранавірус.

 

У дадзены момант “Ёсьць справа” супольна з “Офісам па правах людзей з інваліднасьцю” праводзіць кампанію збору сродкаў на дапамогу супрацоўнікам і людзям з інваліднасьцю, якія пражываюць у псыханэўралягічных дамах-інтэрнатах для састарэлых, а таксама для дамоў-інтэрнатаў для дзяцей і маладых людзей з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця #covid19ПНИ.

 

Гэтым канцэртам Асамблея НДА, плятформа Artist.gives і гурт “Naviband” хочуць падтрымаць сбор сродкаў на патрэбы дамоў-інтэрнатаў у часе каранавірусу. Ты можаш далучыцца да нас на канцэрце і ахвяраваць на добрую справу праз MolaMola. Падключайся да нас у чацьвер, далучайся да гутаркі з музыкамі пра сапраўды важныя тэмы.

 

Падтрымаем адно аднаго ў няўстойлівыя часы. Будзе душэўна, абяцаем!

 

Artist.gives

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…