Засумавалі па падарожжах і цікавых справах? Можам гэта выправіць! Запрашаем на валанцёрскую праграму ў Турцыі. Усе выдаткі, уключаючы транспарт, жыллё, харчаванне, страхоўку, кампенсуе European Solidarity Corps. Нават кішэнныя грошы дадуць.
Мы шукаем валанцёра, які зможа ўжо ў жніўні паляцець у Турцыю ў горад Сівас, каб правесці там цэлы год.
Валанцёр будзе дапамагаць мясцовай арганізацыі Sivas Gelişim Gençlik Derneği, якая займаецца праектамі ў сферы адукацыі, экалогіі правоў чалавека, і імкнецца зрабіць свет крыху лепш.
Валанцёр будзе:
– дапамагаць у арганізацыі ў падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў (заняткі, майстар-класы, канцэрты і інш.);
– дапамагаць весці сац. сеткі арганізацыі (fb, instagram, дапамагаць ствараць кантэнт для сайта);
– весці свой блог пра валанцёрства;
– даваць урокі базавай ангельскай мовы дзецям малодшых класаў;
– прадстаўляць Беларусь і расказваць пра яе культуру школьнікам старэйшых класаў;
– вывучаць турэцкую мову (курсы прадастаўляе арганізацыя).
Што чакаем ад валанцёра:
– Быць актыўным, ініцыятыўным і таварыскім.
– Ведаць ангельскую на добрым узроўні В1 + (быць здольным разумець і размаўляць на большасць тэм).
– Жаданне вучыцца і дзяліцца ведамі з іншымі.
Вось і ўсе патрабаванні. Цікава?
Калі табе ад 18 да 30 – тады запаўняй да 25 ліпеня форму заяўкі і, магчыма, менавіта ты правядзеш насычаны год у Турцыі!
Калі хочаш даведацца больш, чытай дадатковую інфармацыю ад нашых турэцкіх партнёраў.
На любыя пытанні адкажам, калі вы накіруеце іх на пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.">