Четверг, 16 Июль 2020 20:37

Музычны конкурс «Новае дыханне»

Паспей даслаць сваю песню на конкурс.

Дэдлайн: 20.07.

«Арт Сядзіба» запускае музычны конкурс «Новае дыханне», у якім прапаноўвае музыкам інтэрпрэтаваць знакавыя песні беларускамоўнай музыкі. 

 

Для конкурсу мы склалі спіс хітоў розных часоў, якія вартыя гучаць зараз. Але вы можаце абраць і іншы свой улюбёны беларускамоўны трэк. На конкурс чакаем відэа- або аўдыёзапісы толькі на беларускай мове. Удзельнічаць можа любы чалавек: не істотна, ці вы сольны выканаўца, ці ў вас цэлы гурт, ці вы новы чалавек на беларускай музычнай сцэне.

 


Свой кавер трэба даслаць на імэйл Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., а таксама размясціць сваю версію песні ў Instagram або IGTV з хэштэгам #новаедыханне.

 

Лепшыя варыянты песняў будуць выкладзеныя ў сацыяльных сетках «Арт Сядзібы», а найлепшы варыянт будзе адзначаны прызам у 500 BYN. Пераможцу абярэ журы - беларускія артысты.

Прымаюцца каверы і рэміксы ў любым музычным стылі.

 

Заяўка павінна ўключаць:


— Назву выканаўцы (выканаўцаў);
— Песню;
— Ваш фотаздымак і пару радкоў біяграфіі;
— Кантакт з вамі (напрыклад, спасылка ў сац. сетцы)

 

10 хітоў, з якіх вы можаце абіраць:


N.R.M. - Паветраны Шар
Ляпіс Трубецкой - Грай
Нейра Дзюбель - Гузік
Nizkiz - Небяспечна
Akute - Адзіноцтва
Дай дарогу - Ня веру
Volski - Маё каханне
Вайцюшкевіч - Я нарадзіўся тут
Palina - Як ты?
Vinsent - Ні кроку назад

 

«Арт Сядзіба»

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…