Вторник, 04 Август 2020 10:07

PRodvizhenie-2020

Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці.

Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы?

Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў?

Заяўляйцеся да ўдзелу ў праграме PRodvizhenie-2020!

 

З чаго складаецца праграма:

 

  • Школа PR і медыякампетэнцый

Тут вы атрымаеце асновы ведаў па сувязях з грамадскасцю (PR), пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі. Для ўдзелу ў кожным з трэнінгаў у межах Школы на конкурснай аснове будуць адабраныя па 25 чалавек.

Дзе?

Мінск, 28-30 жніўня 2020 г.

Гомель, 4-6 верасня 2020 г.

 

Як запісацца на ўдзел у праграме?

 

Да ўдзелу ў праграме найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей.

Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца!

Запоўніце да 21 жніўня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

 

  • Ментарская падтрымка

Тут вы атрымаеце якасную падтрымку па распрацоўцы сваіх PR-матэрыялаў і медыякампаній ад дасведчаных спецыялістаў, якія маюць за сваімі плячыма багаты досвед “раскруткі” уласных арганізацый, а таксама працы ў межах праграм аўтарытэтных беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый.

Калі? Верасень-снежань, 2020 г.

 

  • Школа плюралізма


Трэнінг для трэнераў, пра які вы марылі!

Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі.

Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека). Для ўдзелу ў трэнінгу на конкурснай аснове будуць адабраныя 20 чалавек.

Дзе? Мінск, 24-27 верасня, 2020 г.

Як запісацца на ўдзел у праграме?

Да ўдзелу ў праграме найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей.

Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца!

Запоўніце да 28 жніўня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

 

  • Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2020


Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Да ўдзелу ў Форуме будуць запрошаныя актыўныя ўдзельнікі праекта, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх і нямецкіх НГА.

Мінск, 21-22 лістапада, 2020 г.

 

 

Трэнеры і эксперты праграмы

 

  • Вітаўт Руднік: медыяэксперт, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)
  • Лана Руднiк: экспертка ў сферы PR і метадалогіі навучання, дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)
  • Дзяніс Васількоў: медыяэксперт.

 

edustudio.by

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…