Среда, 04 Ноябрь 2020 11:45

Школа для рэгіянальных ініцыятываў

«Public space. Мой горад – мая прастора».

Школа ўключае 2 этапы: адукацыйны інтэнсіў (лекцыі, майстар-класы, дыскусіі, распрацоўка праграм дзейнасці) – 3-6 снежня 2020 і рэалізацыя крокаў распрацаваных праграм у ўзаемадзеянні з цьютарам – студзень - травень 2021. Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку (ад каманды) у тэрмін да 18 лістапада. Вынікі адбору будуць вядомыя 23 лістапада.

Праграма ўключае ў сябе лекцыі, семінары-абмеркаванні, групавую даследчую практыку пад кіраўніцтвам цьютараў, а таксама распрацоўку праектаў развіцця грамадскіх прастораў. Вынікі працы будуць прэзентаваны па сканчэнні праграмы на публічным мерапрыемстве.

 

У межах праграмы ўдзельнікі будуць засвойвацца і аналізавацца наступныя тэмы:

 

  • Права на горад і яго рэалізацыя праз грамадскія прасторы.
  • Грамадскія прасторы і якім крытэрам яны павінны адпавядаць.
  • Гарадскія супольнасці і праца з імі.
  • Праграмаванне і арганізацыя дзейнасці ў грамадскіх прасторах малых і сярэдніх гарадоў.



У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел: Уладзімір Мацкевіч, Марына Семенчанка, Андрэй Ягораў, Таццяна Вадалажская, Наталля Халанская, Аляксандра Рамейка, Вольга Саламахіна, Аляксандра Шор, Маша Значонак.

 

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца “каманды” ((3-5 чалавек) - актыўныя сябры, прадстаўнікі ініцыятываў грамадскіх прастораў, патэнцыйныя сябры, актывісты з малых і сярэдніх гарадоў, якія зацікаўлены ў развіцці сваіх грамадскіх прастораў і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Сёння публічныя прасторы сталіся аднымі з галоўных кропак развіцця грамадства. Двары, паркі і плошчы, кавярні і культурныя цэнтры – усё гэта месцы сустрэчы гараджанаў, месца фармавання супольнасцяў, фармулявання сваіх інтарэсаў і дыялогу паміж рознымі людзьмі. Гэта кропка напружання і энергіі гарадскога і грамадскага жыцця.

 

Актуальныя ўмовы – пратэстны рух і няскончаная пандэмія – ставяць новыя пытанні і патрабуюць пошуку ідэй для працы публічных прастораў. Як адказаць на выклік абуджэння грамадства? Як не патануць у актыўнасці? Як выбудаваць сваю працу ва ўмовах перыядычнага карантыну?

Школа – гэта прастора і магчымасць для каманд, актывистаў і ініцыятываў, што ўжо працуюць у малых і сярэдніх гарадах Беларусі, разам з экспертамі прааналізаваць свой актуальны стан, вызначыцца ў месцы і ролі ў гарадскім развіцці і распрацаваць праграму сваёй дзейнасці на бліжэйшы час.

 

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з пазнакай “Школа”.

 

 

by.odb-office.eu

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…