Чаму не трэба карміць троляў, як паводзіць сябе пры сутыкненні з імі ў каментарах у асабістым профілі сацсетак, на публічных старонках і на форумах – пра гэта сцісла, але канкрэтна падчас кансультацыі ад медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага.
- Разбярэмся, якія бываюць тролі.
- Вызначым, якую мэту яны пераследуюць.
- Даведаемся, якім чынам супрацьстаяць ім самастойна і як і куды можна скардзіцца на троляў.
Рыхтуйце таксама свае пытанні і кейсы. Будзем адразу разбірацца разам!
Кансультацыя пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Zoom: 17.11.2020 з 18.30 да 20.30. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку за дзень напярэдадні кансультацыі.
Кансультацыю праводзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер».