Понедельник, 21 Декабрь 2020 14:43

Мапа заўтрашняга дня

Мы робім дзейнасць грамадскіх ініцыятыў бачнай!

Мапа заўтрашняга дня - гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама шукаць партнёраў ці магчымасці валанцёрства.


Мэты мапы:


Мы хочам павысіць давер паміж грамадскімі арганізацыямі і шырокім колам грамадзян, таму Мапай:

- Павышаем адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола людзей.

- Паглыбляем узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і грамадствам.

- Ствараем кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі.

 

Для каго?

 

  • Грамадзянам - знаходзіць ініцыятывы, блізкія па каштоўнасцям, і ўлучацца ў іх дзейнасць.
  • Арганізацыям - знаходзіць ініцыятывы, блізкія па духу, і ствараць партнёрскія сувязі.
  • Актывістам - знаходзіць ініцыятывы і размяшчаць іх на мапе, рабіць іх дзейнасць бачнай для шырокага грамадства.

 


Прынцыпы


Opensource

Мапу мы развіваем супольнасцю актывістаў і айціваланцёраў. Таму адкрыты не толькі код, але ўдзел супольнасці.

Частка глабальнай Мапы

На Мапе адлюстроўваюцца праекты з іншых краін. Мы развіваем і сябе, і тым самым дадаем разнастайнасці сусветнай супольнасці.

Opendata

Усе створаныя дадзеныя захоўваюцца пад ліцэнзіяй СС0, гэта значыць дапасуюцца да прынцыпа свабоднага выкарыстання.

 

Кантэнт ствараецца самімі карыстальнікамі без абмежаванняў.

 


Дадаць новую ініцыятыву

 

mapa.falanster.by

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…