Мэта праграмы – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.
Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:
- Узмацненню мясцовых супольнасцяў і паляпшэнню ўмоваў для развіцця грамадскіх ініцыятыў.
- Ахове правоў інвалідаў, жанчын, дзяцей і іншых уразлівых груп насельніцтва.
- Падтрымцы гендэрнай роўнасці і пашырэнню магчымасцяў для жанчын у розных сферах.
- Развіццю камунікацыі і пашырэнню інфармаванасці.
- Развіццю розных сфер прадпрымальніцтва з уплывам на рэгіанальнае развіццё.
Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама маюць патэнцыял распаўсюду пазітыўнага ўплыву, будуць мець сур’ёзную перавагу.
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый.
Якi максiмальны бюджэт заяукi? $25,000.Які апошні тэрмін падачы заявак? Да 14 сакавіка 2021 г, 23:59.
Як доўга працягваецца працэс разгляду? Працяг разгляду можа быць розным, але ў сярэднім займае каля 3 месяцаў.
Колькі заявак можна падаць ад імя адной недзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыі?Адну.