Четверг, 11 Февраль 2021 11:51

Анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў “Рабі смела!”

20 лютага - 20 сакавіка.

Марыш зладзіць сваё мерапрыемства, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці ўжо маеш досвед у арганізацыі мерапрыемстваў, але хочаш яго ўдасканаліць? На практычным анлайн-курсе “Рабі смела!” мы падзелімся сваімі “рэцэптамі” паспяховых мерапрыемстваў, якія змяняюць свет да лепшага. А таксама дапаможам знайсці тыя неабходныя “інгрэдыенты”, якіх не стае для тваіх мерапрыемстваў, бо самі ведаем, як бывае складана і страшна пачынаць штосьці новае.

 

Чаго чакаць

Па выніках нашага анлайн-курса ты:

  • будзеш ведаць агульную логіку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;
  • даведаешся пра асаблівасці анлайн- і афлайн-фарматаў;
  • зможаш праводзіць мерапрыемствы інклюзіўна;
  • атрымаеш магчымасць правесці ўласнае мерапрыемства.

 


Для каго

Курс разлічаны на 20 удзельнікаў і ўдзельніц, якія прадстаўляюць інтарэсы моладзі ці працуюць з гэтай мэтавай групай і не мелі (або мелі мала) вопыту ў арганізацыі мерапрыемстваў як анлайн, так і афлайн. Мы будзем радыя бачыць удзельнікаў/удзельніц з усіх куткоў Беларусі. Будзе крута, калі ты ўжо маеш ідэю для свайго мерапрыемства, але гэта неабавязкова!

 

Як будзе праходзіць

Курс будзе праходзіць з 20 лютага да 20 сакавіка. Кожны тыдзень у Zoom будуць ладзіцца па 2 заняткі – серада 18:30, субота 15:00 – працягласцю 1,5-2 гадзіны. Пасля кожнага занятку запланавана невялікае хатняе заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы твайго мерапрыемства і зойме прыкладна 15-60 хвілін. Для паўнавартаснага ўдзела ў курсе спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова спатрэбіцца смартфон. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць сертыфікаты. Падрабязная праграма курса.

 

Як трапіць

Каб навучацца на курсе, неабходна запоўніць анкету да 23:59 14 лютага. Не пазней 16 лютага вы атрымаеце запрашэнне на адрас пошты, якую пазначыце пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежавана, таму мы пакідаем за сабою права адбіраць удзельнікаў/удзельніц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах.

 

Хто арганізатар

Заняткі ў межах курса будуць праводзіць прадстаўнікі і прадстаўніцы каманд арганізацый-партнёраў курса, якія маюць вопыт правядзення мерапрыемстваў рознага фармату і маштабу ў розных гарадах Беларусі.

Курс арганізаваны Цэнтрам «Жывая Бібліятэка» у межах праекта RegiON сумесна з моладзевай арганізацыяй NSNL, тайм-клубам «1387» (Бабруйск) і Культурна-адукацыйнай платформай «Першы крок».

 

Калі ў вас узніклі пытанні па правядзенні курса – смела пішыце на пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з пазнакай у тэме ліста “Рабі смела!”.

 

humanlibrary.by

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…