Пятница, 19 Февраль 2021 16:37

Дабраахвотны фонд ААН

Дэдлайн: 1 сакавіка 2021 году.

Дабраахвотны фонд ААН для ахвяраў катаваньняў, створаны на падставе Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН 35/151, абвесьціў конкурс на прадстаўленьне фінансавай падтрымкі для дзейнасьці ў 2022 годзе. Заяўкі на атрыманьня грантаў прымаюцца анлайн да 1 сакавіка 2021 году.


Памер аказанай падтрымкі можа складаць ад 30 да 100 тысяч даляраў ЗША.

 

Гранты вылучаюцца на праекты, якія аказваюць дапамогу ахвярам катаванняў і членам іх сем'яў, у некаторых выпадках падтрымка можа быць нададзеная і праектам па нарошчваньні патэнцыялу дзеля ўзмацненьня арганізацый альбо спецыялізаваных сетак (напрыклад, шпіталёў, прафэсійных асацыяцый, рэабілітацыйных цэнтраў і г.д.).

Заяўкі прымаюцца ад НДА, асацыяцый ахвяр катаванняў ці членаў іх сем'яў, прыватных шпіталёў і клінік, юрыдычных фірмаў, якія займаюцца абаронай грамадзкіх інтарэсаў, юрыдычных клінік, нізавых грамадзкіх арганізацый і г.д. Заяўкі ўрадавых, парламенцкіх альбо адміністрацыйных структур, палітычных партый ці нацыянальна-вызвольных рухаў не прымаюцца. З падрабязным апісаньнем конкурса можна азнаёміцца тут.

 

Фейсбук

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…