Среда, 02 Июнь 2021 11:01

«Вясёлка над плёсам»

Вайцюшкевіч з калегамі прэзэнтавалі музычны праект для дзяцей.

У Дзень абароны дзяцей і першы дзень лета Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў новы альбом, запісаны пры ўдзеле дзясяткаў беларускіх музыкаў.

Кружэлка «Вясёлка над плёсам» складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. Агулам у запісе бралі ўдзел тры дзясяткі творцаў: сам Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra, гурт Naviband, «Чароўны аркестар», Лявон Вольскі, Сьвятлана Бень, Ганна Шаркунова, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Платон Яцына і нават цэлы дзіцячы хор.

 


«Я рады, што атрымалася сабраць на адной кружэлцы столькі выдатных імёнаў, — расказаў Зьміцер Вайцюшкевіч на партнэрскай пляцоўцы „Годна“. — Альбом найперш дзіцячы, але вельмі раю паслухаць яго і дарослым: у наш час кожнаму неабходныя ўсьмешкі ды праменьчыкі сьвятла».

 

Разам з альбомам музыка прэзэнтаваў і анімаваную вэрсію, якую стварылі Андрусь Такінданг і Дзяніс Міжуй.

 

Свабода

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…