Вторник, 13 Февраль 2018 10:57

Конкурс Свет дзяцей 2018 - Намінуй героя (грант 50000$)

Адкрыты набор кандыдатаў на ўзнагароджанне ў конкурсе Свет дзяцей 2018 - Намінуй героя.

Арганізатары забяспечваюць фінансаванне і прызнанне тым, хто працуе над змяненнем жыцця дзяцей ва ўсім свеце. Арганізатары шукаюць самых выбітных кандыдатаў для ўзнагароджання. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Нью-Ёрку 1 лістапада 2018. Арганізатары аплочваюць размяшчэнне і транспартныя выдаткі ўсім намінантам. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 сакавіка.

Арганізатары заснавалі такія намінацыі для ўзнагароджання:

  1. Абарона - мінімальны грант - 50 000 $
  2. Адукацыя - мінімальны грант - 50 000 $
  3. Медыцына - мінімальны грант - 50 000 $
  4. Гуманітарная прэмія - мінімальны грант - 50 000 $
  5. Маладзёжная прэмія- мінімальны грант - 25 000 $ (катэгорыя для кандыдатаў, якім яшчэ не споўнілася 21 і якія дапамагаюць іншым прадстаўнікам моладзі)


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны ведаць што яны сярод намінантаў;
  • павінны прыехаць на ўзнагароджанне ў Нью-Ёрк 1 лістапада 2018.
  • могуць быць намінаваныя на толькі адну прэмію.
  • павінны прадстаўляць некамерцыйную, альбо створаную не для прыбытку, альбо дабрачынную арганізацыю.
  • намінант павінен быць заснавальнікам, сузаснавальнікам або кіруючым дырэктарам арганізацыі.
  • арганізацыя павінна займацца дапамогай дзецям.
  • толькі адзін чалавек ад арганізацыі можа ўдзельнічаць у конкурсе.
  • свет дзяцей выключае якую-небудзь працу, праведзеную спецыяльна для прасоўвання якой-небудзь рэлігіі, або палітычнай пазіцыі.
  • арганізацыя, якая намінуецца на ўзнагароду ў сферы адукацыі, медыцыны, абароны, гуманітарную ўзнагароду, павінна займацца працай у гэтай сферы не менш за 10 гадоў.
  • асобы, якія намінуюцца на ўзнагароду ў сферы адукацыі, медыцыны, абароны, гуманітарную ўзнагароду, павінны займацца працай у гэтай сферы ў іх арганізацыі не менш за 10 гадоў.

 

Заяўку можна падаць на сайце арганізатараў конкурсу.

 

 

by.odb-office.eu

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…