Вторник, 04 Сентябрь 2018 08:18

Кінапрагляд і канцэрт Касі Камоцкай

7-га верасьня ў 18:00 у Гомелі пры падтрымцы ПЦ "Вясна" і грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі" адбудзецца прагляд дакументальнаго фільма «Паралелі. Такое рознае падабенства» (27 хв., Беларусь, 2018. ).

Беларусь сярэдзіны мінулага стагодзьдзя і наш час — як зьмянілася ўлада і людзі за гэтыя больш як 50 гадоў? На фоне ўнікальных кадраў кронікі гучаць кароткія гісторыі жанчынаў-палітвязьняў — удзельніцы Саюза Беларускіх Патрыётаў — Марыі Бялевіч і валанторкі штаба Ўладзімера Някляева ў 2010 годзе — Аляксандры. Абедзьве былі актывісткамі, абедзьве былі рэпрэсаваныя.

 

Пасьля паказа — сустрэча з аўтарамі: рэжысэрам Віктарам Корзунам і прадусарам Касяй Камоцкай. Напрыканцы — міні-канцэрт Касі Камоцкай.

 

****

КалI: 7-га верасьня, 18:00

Дзе: г. Гомель, вул. Палеская 52. Кантакт: +375445100511.

 

Уваход вольны.

 

Гомельская Вясна

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…