Пятница, 07 Сентябрь 2018 16:48

Пазмагацца з пракрастынацыяй і знайсці працу: навучальныя курсы

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запускае да пачатку вучэбнага году 6 бясплатных анлайн-курсаў.

Навучальныя матэрыялы распрацаваны ў межах “Тыдня асабістай эфектыўнасці” у лютым 2018 года. Кожны курс – аўтарская распрацоўка вопытнага трэнера, якая аформлена самімі ўдзельнікамі. Трэнінгі не абмежаваны кваліфікацыйнымі рамкамі і разлічаны на кожнага, хто жадае пашырыць свой кругагляд.

 

Курсы, якія даступныя зараз:

 

  • Майстэрства публічных выступаў;
  • Тайм-менеджмент;
  • Падарожжа крок за крокам;
  • Як дасягнуць мэты;
  • Як студэнту знайсці працу:
  • Што такое НДА.

 

Каб прыняць удзел у курсах, трэба прайсці па спасылцы і абраць патрэбны курс. Першыя 10 чалавек якія прайшлі адзін з курсаў, атрымаюць друкаваную версію ўсіх 6 курсаў. Для гэтага неабходна даслаць у асабістыя паведамленні сертыфікат аб вывучэнні любога курса.

 

 

adukacyja.info

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…