Среда, 12 Сентябрь 2018 06:52

Цэнтр беларускай мовы даслаў дзясяткі лістоў дырэктарам гомельскіх школаў (фота)

Актывісты “Таварыства беларускай мовы” (ТБМ) спрабуюць маніторыць сітуацыю з беларускамоўным навучаннем і прапаноўваюць кіраўніцтву школаў супрацу – весці нефармальныя гурткі для дзяцей па вывучэнню беларускай мовы.

 

 

Мы вывучаем сітуацыю, што адбываецца ў горадзе з беларускамоўным навучаннем, - каментуе кіраўніца гомельскага аддзялення ТБМ Алеся Аўласевіч. - Да нас звярнуўся Сяргей Макрэнка, які хоча аддаць дачку ў першы клас з беларускай мовай навучання па месцу жыхарству. Мы пісалі звароты, хадзілі ў гарвыканкам з гэтай нагоды. Наша арганізацыя хоча зрабіць маніторынг сітуацыі з беларускай мовай у школах - на якім узроўні ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе ўжываецца ў іх беларуская мова. На прыёме ў гарвыканкаме нам сказалі, што ў школах ёсць стэнды з беларускім гімнам, ёсць тыдні беларускай мовы. Нам цікава, дзе яшчэ ёсць беларуская мова ў школе”.

Актывісты ТБМ прапаноўваюць праводзіць у школах заняткі “Мова дзяцей” для малодшых школьнікаў, падчас якіх у гульнёвай форме, з выкарыстаннем мультэмедыйных тэхналогій будзе вывучацца беларуская мова. Гэтым арганізацыя на сваім офісе займаецца ўжо паўтары гады і даволі паспяхова. Заняткі карыстаюцца попытам, іх ужо наведалі звыш 140 дзяцей.

 

Алеся Аўласевіч

 

“Напярэдадні новага трэцяга сезону заняткаў “Мовы дзяцей”, мы хочам выйсці на супрацу са школамі, паказаць якім чынам мы займаемся з дзецьмі. Маем ужо свае метадычныя напрацоўкі, сваю кнігу пра тое, як нефармальна вучыць беларускай мове. Мы імкнемся на нашых занятках паказваць, што па – беларуску размаўляюць не толькі настаўніцы беларускай мовы, але ж і звычайная гарадская моладзь. Гэта разбурэнне пэўнага стэрэатыпу вакол беларускай мовы. Таму, нам важна наладзіць сувязь са школамі”.

 

 

У гомельскага ТБМ шмат накірункаў дзейнасці: заняткі “Мова дзяцей”, кінапрагляды фільмаў па – беларуску, прадстаўленне памяшкання сяброўскім ініцыятывым, правядзенне гістарычных мерапрыемстваў.

 

Ларыса Шчыракова, Гомельская вясна

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…