Вторник, 30 Октябрь 2018 17:05

Адкрыты бацькоўскі сход па пытаннях беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі

Гомельская філія "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.

Удзельнікам прапануецца абмеркаваць рэалізацыю прынцыпу білінгвізма ў адукацыі Гомеля, попыт на беларускамоўную адукацыю і яе прапанова ў горадзе, на сустрэчы вызначацца праблемныя моманты і шляхі іх вырашэння. Сябры ТБМ прэзентуюць вынікі маніторынгу сітуацыі з беларускамоўным навучаннем у дзіцячых садках Гомеля ў 2018 у параўнанні з 2015 годам, вылучыцца дынаміка працэсаў, абмяркуецца магчымая рэакцыя на яе з боку грамадства.

Чакаем бацькоў з дзеткамі. Будзе працаваць гульнявая праграма!

 

Сустрэча адбудзецца 2.11.2018 г. у 19.00 у памяшанні Цэнтр беларускай мовы ў Гомелі па адрэсе:
Гомель, Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх п 14.

Тэлефон для даведак: +375299089162

*****

Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і сёлета распачала трэці сезон заняткаў Мова дзяцей, на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…