Вторник, 13 Ноябрь 2018 13:02

RADA AWARDS 2018: намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект

Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет – РАДА прымае заяўкі на ўдзел ў прэміі RADA AWARDS.

Ёсць магчымасць намінаваць любую знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект, якія былi створаныя за 2018 год.


Умовы ўдзелу:

 

1) Намінаваць вы можаце як сябе саміх, так і знаёмыя вам ініцыятывы і праекты.

2) Неабходна абраць, да якой з 10 намінацыйных катэгорый падпадаюць вашыя прэтэндэнты:

 

  • адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект;
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва;
  • экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект;
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека;
  • гендэрная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва;
  • рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект;
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва;
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны;
  • самы нашумелы моладзевы медыйны праект;
  • «Вечны рухавік» у моладзевым сектары.


Намінаваць моладзевых актывістаў і актывістак можна па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 20 лістапада.

 

 

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…