Вторник, 04 Декабрь 2018 13:18

Вызначаны шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускiх праваабаронцаў

30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

Так, у намінацыі “Праваабронца года” у спіс увайшлі:

 

Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі;

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, Незалежны прафсаюз РЭП;

Наста Лойка, Human Constanta.

 

У намінацыі “Журналіст года” вылучаныя:

 

Таццяна Каравянкова, БелаПАН;

Ірына Леўшына, БелаПАН;

Аляксандр Тамковіч, “Свабодныя навіны”.

 

За званне найлепшай “Праваабарончай кампаніі/ініцыятывы года” будуць змагацца:

 

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”;

Кампанія супраць пабудовы акумулятарнага завода ў Брэсце.

 

 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 10 снежня 2018 года, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года. Падрабязней аб прэміі.

 

humanrightshouse.org

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…