Среда, 05 Декабрь 2018 18:03

Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека

13-16 снежня ў Мінску пройдзе чацвёрты фестываль.

WATCH DOCS Belarus 2018: СТАЯЦЬ НА СВАІМ – гэта:

16 фільмаў пра каштоўнасці і ідэі, якія яднаюць розных людзей, пра сілу духу і знаходлівасць у вяртанні годнага жыцця сабе і сваім блізкім, пра пошукі сябе ў складаных жыццёвых абставінах.

Сярод іх:


Міхнік: “Будзь реалістам, патрабуй немагчымага” (Польшча, 2015);

Ленінапад (Україна, 2017);

Наш новы прэзідэнт (Расія-ЗША, 2018);

Дэбют (Беларусь,2017);

Мурэйд Фэррэлл: няскончаная размова (Ірландыя, 2013),

…ды шмат іншых.

 

- сустрэчы з рэжыссёрамі і экспертамі, а таксама дыскуссіі пра тэмы, якія закранаюць кінастужкі фестывалю: фэйкі ў СМІ і месца інфармацыйнай прасторы ў рэгуляванні грамадства, метады гвалтоўнай і негвалтоўнай барацьбы супраць каланіяльнай палітыкі, стаўленне грамадства да людзей з псіхічнымі растройствамі, сацыялізацыя асуджаных і інклюзія;

- ганаровыя госці Адам Міхнік і Лоўрэнс МакКёўн;

-кінаноч, якую можна правесці разам са шведскай спявачкай Сільванай, мастакамі з Буркіна Фасо і актывістамі з Камбоджы і Нідэрландаў у добрай кампаніі з іншымі апантанымі кіно мінчукамі;

- інклюзія людзей з парушэннямі слыху ў грамадскае і культурнае жыццё (частка праграмы фэста адаптавана спецыяльнымі субтытрамі);

- антыпрэмія “WATCH DOCS пазначыў” дзяржаўным установам, якія нас засмуцілі цягам года (пераможцаў вызначаць гледачы);


- дзве вечарыны для сяброў, валантэраў і фундатараў фэста (арганізатары ўдзячныя гурту РСП за падтрымку).


Папярэднюю праграму фестываля пожна паглядзець ТУТ.

УВАГА! WATCH DOCS Belarus абдываецца ўжо чацверты раз толькі дзякуючы падтрымке беларусаў, якім насамрэч важная тэма правоў чалавека і змены ў беларускім грамадстве.

Падтрымаць фестываль можна праз краўдфандыгавую платформу “Талака”.

Арганізатар Фестываля – грамадская арганізацыя “Звяно”.

 

WATCH DOCS – гэта прастора, дзе дзякуючы моцнай сусветнай дакументалістыцы і рэальным асабістым гісторыям можна па-новаму ўбачыць чалавека і чалавечнасць. Тут мы ставім у фокус увагі самыя актуальныя падзеі сучаснасці і даем магчымасць для іх абмеркавання, – часта разам з рэжысёрамі і героямі саміх паказаных стужак. Уваход на паказы – вольны для ўсіх і заўсёды.

Першыя паказы WATCH DOCS адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве, а з 2015-га Фестываль штогод ладзіцца ў Беларусі, дзякуючы намаганням аднадумцаў-арганізатараў і дзесяткаў валантэраў.

 

fly-uni.org

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…