Пятница, 21 Декабрь 2018 07:57

VEHA выпусцiла фотакнiгу «Найлепшы бок»

VEHA – незалежная артыстычная група, якая працуе ў галінах архіўнай фатаграфіі і вуснай гісторыі.


Яны таксама займаюцца папулярызацыяй паважлівага стаўлення і захоўвання старых сямейных здымкаў.

Ініцыятыва была ўтворана ў 2016 годзе і шмат чаго было зроблена за гэты час: праведзена шэраг майстар-класаў і лекцый, прынят удзел у "Месяц Фатаграфіі ў Менску" (2017 г. і 2018 г.), сабрана дзве калекцыі тэматычных архіўных фотаздымкаў «Найлепшы бок» і «Дзявочы вечар», якія налічваюць больш за 500 здымкаў і яны працягваюць папаўняцца.

Завяршэннем працы над праектам «Найлепшы бок» стала выданне кнігі з фотаздымкамі калекцыі, якая была дапоўнена артыкуламі экспертак у галінах этнаграфіі і візуальных даследаванняў. 

 А азнаемiцца з фотакнiгай можна тут.

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…