Вторник, 08 Январь 2019 15:06

10 студзеня стануць вядомыя Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці 2018 году

Хто ў намінантах?

10 студзеня Асамблея НДА ў юбілейны раз абвесьціць Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці. Тут можна пагартаць шорт-ліст ды ўбачыць карціну самых яркіх пэрсонаў і падзеяў 2018 году.


У намінацыі “Лідэр году / лідэрка году” прадстаўленыя:

Ірына Альхоўка, старшыня праўленьня ГА “Гендэрныя пэрспэктывы”.
Павал Белавус, заснавальнік “Арт Сядзібы”.
Вольга Вялічка, дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага хосьпісу.
Алена Масьлюкова, лідэрка ініцыятывы супраць запуску заводу па вытворчасьці бялёнай цэлюлёзы.
Генадзь Фядыніч, старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП.


У 2018 годзе адбыліся заўважныя і ўплывовыя кампаніі, якія зараз спаборнічаюць у намінацыі “Кампанія году”. У шорт-ліст трапілі:

Кампаніяй па адзначэньні 100-годзьдзя БНР.
Кампанія супраць Сьветлагорскага цэлюлёзнага заводу.
Асьветніцкія Тыдні супраць дыскрымінацыі.
Кампанія ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі.
Кампаніяй “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”.
Кампаніяй па абароне Вайсковых могілак.

 

Кампанія супраць Сьветлагорскага цэлюлёзнага заводу. Фота: teleskop-by.org.

 


У намінацыі “Новая ініцыятыва” на суд журы вынесеныя:

Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча.
“Прававое дзеяньне”.
Берасьцейскі канструктывізм.
Офіс дапамогі і падтрымкі занятасьці моладзі “ЮларКансалт”.
Модуль для збору ахвяраваньняў праз сайты арганізацыяў.
“Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы”.


Шэсьць заўважных мэдыяактыўнасьцяў 2018 году змагаюцца за статуэтку ў адпаведнай намінацыі:

Анлайн-квэст “Добры сусед”.
Цыкль ролікаў “Krajavid”.
Праект “Дама удобная в быту” #дамаудобнаявбыту.
Сайт vitebsk4.me.
“Ptushki”, вызначальнік птушак Беларусі.
Кароткія ролікі ў сацсетках і перадача “Мова пра мову” Вінцука Вячоркі.

 

Падчас акцыі “Дама удобная в быту”. Фота: Сергей Гудзілін, news.tut.by.

 

Новая намінацыя “Талака году” ўручаецца за найбольш пасьпяховае далучэньне да грамадзкай актыўнасьці людзей праз краўдфандынг, супольныя акцыі, валянтэрства. Сярод найлепшых у 2018 годзе:

Паслуга “Пара дабра”
Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend
Збор сродкаў на выраб мэмарыяльнай дошкі для будынку, дзе была абвешчаная III Устаўная грамата БНР.
Экаакцыя “Зробім!”
Краўдфандынгавая плятформа “Талака”.


Прыз у намінацыі “Рэгіянальная падзея” дастанецца ініцыятарам найбольш значнай для лякальных супольнасьцяў грамадзкай акцыі ці кампаніі. У шорт-лісьце знаходзяцца:

Адкрыцьцё помніку Тадэвушу Касьцюшку на ягонай радзіме.
Кампанія супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці.
“Унівэрсытэт залатога веку” ў Горадні.
Кіно пад адкрытым небам у Магілёве.
Форум НДА Берасьцейскай вобласьці.
“Утульны дворык у цэнтры Горадні”.
Канцэрт “Рок за жыцьцё” ў Віцебску.

 

Канцэрт “Рок за жыцьцё” ў Віцебску. Фота: Іван Сямёнаў.


У намінацыі “Партнэрства году” адзначаць салідарныя дзеяньні і рэалізацыю найлепшай ініцыятывы, што аб’яднала партнэраў з розных сфэраў і сэктараў на карысьць грамадзянскай супольнасьці.

Сёлета на перамогу прэтэндуюць:

Конкурс “Паскарэньне”.
Праект “DVEPOLOSKI”.
Другая (не)канфэрэнцыя настаўнікаў EdCamp Belarus 2018.
Кааліцыйная праца праваабарончых НДА Беларусі пры падрыхтоўцы дакладу для Камітэту па правах чалавека ААН.
Адукацыйны курс “Мэнэджмэнт у НКА”.


Самыя яскравыя грамадзкія акцыі/кампаніі падзеі знайшлі сваё месца ў намінацыі “Крэатыў году”:

Першы студэнцкі хакатон у Горадні;
Лесьвіца-вышыванка ў Магілёве;
“Завулак НДА” на фэсьце “Наш дзень”;
“Утульнае маляваньне” ў Берасьці;
Бацькоўская ініцыятыва “Дзеткі-кветкі”;
Грамадзкая кавярня “Добрая нагода” ў Віцебску.

 

Лесвіца-вышыванка ў Магілёве. Фота: svaboda.org.


На “Гарбуз году” (антыпрэмія) намінаваныя:

Кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму.
Намесьніца дырэктара менскай гімназіі №31 Інэса Ахрамовіч.
Кіраўніцтва МУС Беларусі.
БелТА.
Палата прадстаўнікоў.


Прэмія “Журналіст / журналістка году” ўручаецца рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асьвятленьне грамадзкай дзейнасьці. У гэтым годзе вылучаныя:

Тацьцяна Каравянкова
34mag.net
Hrodna.life
Binkl.by
Сяргей Пятрухін
Gomel.today


Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” была заснавана Асамблеяй НДА ў 2009 годзе, каб адзначаць найбольш пасьпяховыя ды крэатыўныя ідэі ў грамадзкім сэктары, а таксама лідэраў ды актывістаў і прыцягваць да іх увагу беларусаў.

 

belngo.info

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…