Пятница, 25 Ноябрь 2016 14:36

У Гомелі пакажуць фільмы-пераможцы фестывалю Bulbamovie

Галоўныя ўзнагароды былі ўручаны ў дзвух намінацыях: мастацкае кіно і анімацыя. Адна з узнагарод была падзелена паміж 2-х стужак. Таксама быў прысуджаны прыз за лепшы гук і прыз глядацкіх сімпатыяў.

На ўдзел у Bulbamovie-2016 было пададзена 64 заяўкі (год таму — 47), з якіх было адабрана 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных, 7 анімацыйных.

Фільмы прадстаўленныя для прагляду:

Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм — «Душі мертвыя», рэж. В. Красоўскі. Пераможца Нацыянальнага конкурса Мінскага МКФ «Лістапад» 2016.

У адным буйным сучасным лагістычным цэнтры, дзе сярод супрацоўнікаў маюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, разгортваецца супрацьстаянне паміж не надта папулярным дырэктарам-педантам і абаяльным і харызматычным ўласнікам. На самай справе гэта супрацьстаянне паміж маральнымі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Залатая бульба за лепшы анімацыйны фільм, Узнагарода за лепшы гук ад звукарэжысера Яўгенія Рагозіна — «Дзеці будучага спяць», рэж. І. Гапіенка.

Гэта гiсторыя пра мicтычны мiр будучага, дзе кожны чалавек пагрузіўся ў сон замяніўшы сябе робатам. Знайсці выхад наканавана незвычайнаму робату, якi шукае адказы свае трывожныя сны

Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм «Дваццаць-шаснаццаць», рэж. Д. Рачкоўскі і А. Крывецкі.

Чалавек застаўся адзін на Зямлі пасля гібелі цывілізацыі. Ён жыве ў доме, які пабудаваў сабе сам. Ён вядзе мерны, педантычны лад жыцця: кожны дзень ўстае па гадзінах, мыецца, снедае, піша лісты, адвозіць іх на ровары ў паштовую скрыню...

Спецыяльная ўзнагарода журы за анімацыйны фільм «Ламбэрсэк і даярка», рэж. А. Тадорскі.

Кароткі мультфільм пра каханне і здраду на фоне палескіх краявідаў.

Прыз гледацкіх сымпатыі Bulbamovie 2016 «Вянок» рэж. П. Немядзведзь.

Малады замежны блогер падчас свайго падарожжа па Беларусi блукае па балотце i раптам сустракае прыгожую дзяучыну, якая пускае па возеры купальскiя вянкi. Запрасiушы дапамогi, ён трапляе да яе хаты, дзе i знаёмiцца з мауклiвым мужыком, якога прымае за яе бацьку. Неўзабаве памiж юнаками ўзнiкае каханне, што i прыводзе iх абодзьвух да трагедыi.

Фільмы-пераможцы і праект Bulbamovie прэзэнтуюць журы конкурсу і аўтары стужак. Пасля прагляду — адкрытая дыскусыя і адказы на пытанні.

«Bulbamovie» — штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года — паралельна ў Варшаве і Мінску. Фестываль на дзве краіны стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.

Сустрэча адбудзецца 09 снежня ў 19.00 у гатэле «ЧИСТО ОТЕЛЬ», па адрасу вул. Братоў Лізюковых 4а, Гомель. Уваход свабодны!

We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…